Космас раздзельналісты

Космас раздзельналісты[3] (Cosmos bipinnatus) — тыпавы від кветкавых раслін роду Космас (Cosmos) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Космас раздзельналісты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cosmos bipinnatus Cav.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  37162
NCBI  51277
EOL  467468
GRIN  t:11680
IPNI  198320-1
TPL  gcc-23558

Апісанне правіць

Расліна дасягае вышыні да 150 см. Сцябло прамое густа галінаванае, лісце ажурнае двойчыпёрыстае, рассечана на ніткападобныя дзелькі. Суквецце — кошык да 7 см у дыяметры, асноўная афарбоўка язычковых кветак белая, ружовая і чырвоная.

Лісце двойчы пёрыстарассечанае на ніткападобныя долі. Суквецці буйныя, размяшчаюцца на доўгіх кветканосах з бясплоднымі язычковымі і двухполымі трубчатымі кветкамі, дыяметрам дасягаюць 7-10 см. Суквецці — кошыкі шматкветкавыя на голых кветаносах, адзінкавыя або сабраны ў друзлыя, шчыткападобныя мяцёлкі.

Арэал правіць

Расліна паходзіць з паўднёвых раёнаў Паўночнай Амерыкі, распаўсюдзілася ў Расіі і па ўсім свеце як дэкаратыўная садовая расліна.

Сінонімы правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 41. — 160 с. — 2 350 экз.