Коханаўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці
Коханаўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці — установа прафесійнага навучання ў гарадскім пасёлку Коханава.
Коханаўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці | |
---|---|
Заснавана | 1971 |
Дырэктар | Рэцкі Валерый Георгіевіч |
Тып | прафесійны ліцэй[d] |
Вучняў | Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. п. Коханава, вуліца Аршанская, 94. |
Сайт | kgplsp.vitebsk-region.edu.by/… |
Гісторыя правіць
14 мая 1971 года было заснавана Коханаўскае сельскае прафтэхвучылішча № 46. У 1984 годзе ўстанова змяніла назву на сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча, а ў 1989 г. — на прафесійна-тэхнічнае вучылішча.
З 1989 года кіраўніком установы з’яўляецца Валерый Георгіевіч Рэцкі. З 1 лістапада 2009 года ўстанова адукацыі перайменавана ў «Коханаўскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці».
У 2019 годзе тут атрымліваюць адукацыю 144 навучэнцы, з іх 5 дзяўчынак.
Установа вядзе работу па перападрыхтоўцы вадзіцеляў на катэгорыі C, BE, CE, B, D, F[1].
Былыя назвы правіць
- Коханаўскае сельскае прафтэхвучылішча № 46
- Коханаўскае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 173 сельгасвытворчасці
- Коханаўскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 173
- Коханаўскае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 173 сельскагаспадарчай вытворчасці
Зноскі
Літаратура правіць
- Антонов, С. Лицей для эффективной занятости / С. Антонов // Витебские вести. — 2019. — 8 июня. — С. 3.
- Бирюков, В. «Достижения лицеистов и есть для меня самое в жизни дорогое» / В. Бирюков // Наша Талачыншчына. — 2019. — 12 кастр. — С. 3.
- Бирюков, В. Мал золотник, да дорог: Кохановский профессиональный лицей сельскохозяйственного производства отметил свое 40-летие / В. Бирюков // Віцебскі рабочы. — 2011. — 20 дек. — С. 6.
- Лебедева, О. Кузница кадров для села / О. Лебедева // Витебские вести. — 2017. — 6 апр. — С. 21.
- Рэцкі, В. Г. Коханаўскі ліцэй дае хадавыя спецыяльнасці і моладзі, і вопытным работнікам / В. Г. Рэцкі; запісаў С. Абрамовіч // Наша Талачыншчына. — 2019. — 27 лют. — С. 3.