Кракаўскі з’езд
Кракаўскі з'езд (Кракаўскі кангрэс) (польск.: Zjazd krakowskiZjazd krakowski) ― сустрэча еўрапейскіх манархаў, якая была арганізавана па ініцыятыве польскага караля Казіміра III Вялікага і прайшла ў Кракаве ў з 22 па 27 верасня 1364 года. Падставай для склікання сходу, хутчэй за ўсё, быў прапанаваны крыжовы паход супраць туркаў, але галоўным чынам на з'ездзе абмяркоўваліся пытанні еўрапейскай дыпламатыі, звязаныя з падтрыманнем мірных адносін і балансу сіл у Цэнтральнай Еўропе, а таксама ўзгаднення агульнага адказу на турэцкую пагрозу ў рамках праекта саюза цэнтральна-еўрапейскіх дзяржаў.
Удзельнікамі і гасцямі польскага караля былі Карл IV, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, кароль Венгрыі Людовік I, дацкі кароль Вальдэмар IV Атэрдаг, кароль Кіпра Пётр I , мазавецкі князь Земавіт III , свініцкі князь Болька II, апольскі князь Уладзіслаў Апольчык , герцаг Аўстрыі Рудольф IV , князь Паморска-Вальгастскі Багуслаў V Вялікі , герцаг Памераніі Казімір IV , герцаг Верхняй Баварыі Ота V і курфюрст Брандэнбурга Людвіг VI Рымлянін.
Кангрэс, які праходзіў у маляўнічых мясцінах, меў сваёй мэтай паказаць уладу, багацце і магутнасць польскага караля. Вестка аб ім разнеслася па ўсёй Еўропе. Банкет, арганізаваны гарадскім саветам, быў праведзены ў доме кракаўскага купца Мікалая Вяржынека[1]. Нагодай для свята, якое, па словах храніста Яна Длугаша, доўжылася 21 дзень, стала нядаўняя вяселле імператара Карла IV і Лізаветы Памеранскай, унучкі Казіміра.
Шэраг даступных сярэдневяковых крыніц не заўсёды сыходзяцца на адной і той жа даты. Магчыма, на самой справе мелі месца два асобных з'езда: адзін у 1363 годзе, які быў звязаны з шлюбам, і яшчэ адзін у 1364 годзе, калі прайшоў палітычны сход манархаў. У 1364 годзе сярод пытанняў, якія абмяркоўваліся былі атрыманне ў спадчыну польскага прастола Анжуйскім домам , ратыфікацыя мірнага дагавора паміж Людовікам I і Карлам IV, дзе пасярэднікамі выступалі Казімір III і Болька II[2]. Важнай гістарычнай крыніцай з'яўляецца верш Гіёма дэ Машо, які апісаў банкет у доме Вяржынека[3].
Зноскі
- ↑ Wierzynek | Restaurants | Krakow (англ.). www.inyourpocket.com. Праверана 22 сакавіка 2017.
- ↑ Jerzy Wyrozumski - Dzieje Polski piastowskiej (History of Piast Poland), ISBN 83-85719-38-5, p. 372-372
- ↑ Norman Davies, "God's playground", v.