Крама Сыркіных (Гомель)
Крама Сыркіных — кніжна-музычная крама канца ХІХ — пачатку ХХ ст. у Гомелі. Належала членам сям’і Сыркіных, па імені канкрэтнага прадстаўніка (прадстаўніцы) якой атрымлівала ў пэўны перыяд удакладненую назву. Знаходзілася ў Гомелі па вуліцы Румянцаўскай[1]. Рэалізоўвала кнігі, перыядычныя выданні, ноты, музычныя інструменты[2]. Пашырала квіткі на культурныя мерапрыемствы (вечарыны, канцэрты)[3][4][5]. Адзначылася ўласнай кнігавыдавецкай дзейнасцю і выпускам паштовак (краявіды Гомеля)[6]. З’яўлалася пунктам, дзе можна было набыць прадукцыю суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца» і іншых выдаўцоў на беларускай мове, у тым ліку «беларускія паштовыя пісулькі» (паштоўкі)[7].
Выдавецкая дзейнасць правіць
Пад маркай «Выданне кнігарні Я. Г. Сыркіна» ў 1894 г. у Гомелі выйшла кніга І. І. Гамава «Нарысы далёкай Сібіры»[8].
«Выданне кніжнай і музычнай крамы Ц. Сыркінай у Гомелі» выпусціла шэраг паштовак з гомельскімі цікавосткамі[6][9]:
- помнік фельдмаршала Паскевіча;
- веласіпедны трэк;
- каталіцкі касцёл;
- жаночая гімназія;
- гарадская дума;
- Румянцаўская вуліца.
Галерэя правіць
-
Прыклад паштоўкі, выдадзенай крамай Ц. Сыркінай.
-
Рэклама тавараў крамы Я. Г. Сыркіна, 1909 г.
-
Анос канцэрта А. Вяльцавай, квіткі на які прадаваліся ў краме Я. Г. Сыркіна, 1912 г.
Зноскі
- ↑ Памятная книжка Могилевской губернии на 1912 год. — Могилев губ. : Губернская типография, 1912. — С. LVI.
- ↑ Куртенок, Е. О том, какой была музыкальная жизнь Гомеля более 100 лет назад // Правда Гомель. Новостной портал. — 08.01.2016.
- ↑ Полесская жизнь. — 1911. — 3 января. — С. 2.
- ↑ Полесье. — 1912. — 3 апреля. — С. 1.
- ↑ Гомельская копейка. — 1911. — 8 декабря. — С. 1.
- ↑ а б Целеш, В. М. Гарады Беларусі на старых паштоўках [Выяўленчы матэрыял] / Вячка Целеш. — Мінск : Беларусь, 2014. — С. 135, 138—139.
- ↑ Наша Ніва. — 1908. — 25 апрыля. — С. 8.
- ↑ Гамов, И. Очерки далекой Сибири / И. Гамов. — Гомель : Я. Г. Сыркин, 1894.
- ↑ Стары Гомель [Выяўленчы матэрыял]: паштоўкі пачатку XX стагоддзя з фондаў Гомельскага абласнога краязнаўчага музея: [камплект паштовак / аўтар тэксту і складальнік В. А. Літвінаў]. — Гомель : Тип. ИПП «Сож», 1992.