Крэмэнчуцкае вадасховішча

(Пасля перасылкі з Крамянчугскае вадасховішча)

Крэмэнчуцкае вадасховішча[1] (укр.: Кременчуцьке водосховище) — адно з шасці буйных вадасховішчаў на Дняпры, размешчанае на цэнтральнай Украіне. Да яго прымыкаюць Чаркаская, Кіраваградская і Палтаўская вобласць. У яго ўпадаюць рэкі Сула, Рось і Тясмін.

Крэмэнчуцкае вадасховішча
Каардынаты: 49°17′51″ пн. ш. 32°34′58″ у. д.HGЯO
Даўжыня 149 км
Шырыня 28 км
Плошча 2252 км²
Аб'ём 13,5 км³
Найбольшая глыбіня 28 м
Выцякаюць Дняпро
Крэмэнчуцкае вадасховішча (Украіна)
Крэмэнчуцкае вадасховішча
Крэмэнчуцкае вадасховішча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне правіць

Крэмэнчуцкае вадасховішча займае плошчу 2252 км² і ўтрымоўвае каля 13,5 км³ вады. Яго даўжыня 149 км пры максімальнай шырыні 28 км. Найбольшая глыбіня вадасховішча — 28 м. Гэта самае вялікае па плошчы вадасховішча на Украіне. Мае вялікае значэнне для рыбалоўства, акрамя таго на яго берагах размешчаны вялікія прадпрыемствы па гадоўлі рыбы.

Збудаваная паміж 1959 і 1961 гадамі плаціна размешчана 15 км на захад ад Крэмэнчука паблізу Светлаводск, тут знаходзіцца буйная Крэмэнчуцкая ГЭС. Па версе плаціны праходзіць аўташаша.

Вадасховішча з'яўляецца месцам для адпачынку і рыбалкі.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць