Крапіўнік, таксама Валавока (Troglodytes troglodytes) — дробная птушка, адзіны прадстаўнік сямейства крапіўнікавыя (Troglodytidae), які жыве ў Амерыцы, Еўразіі і Паўночнай Афрыцы. Вонкава падобны да мяккага пухнатага шарыка з паднятым тарчма кароткім хвастком. Птушка вельмі рухомая, з незвычайна гучным голасам - самцы пазначаюць сваю немалую тэрыторыю, седзячы на якім-небудзь узвышэнні і выводзячы разнастайныя пошчакі, па мілагучнасці параўнальныя са спевам салаўя ці канарэйкі.

Крапіўнік
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Troglodytes troglodytes
(Linnaeus, 1758)

Сінонімы
  • Olbiorchilus hiemalis
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  178547
NCBI  36278
EOL  10963830
Troglodytes troglodytes

Спасылкі правіць