Красны Асавец
Кра́сны Асаве́ц[1] (трансліт.: Krasny Asaviec, руск.: Красный Осовец) — вёска ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Следзюкоўскага сельсавета.
Вёска
Красны Асавец
|
Гісторыя
правіцьЗгадваецца ў 1653 годзе як цэнтр войтаўства Магілёўскай воласці ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[2]. Да 6 сакавіка 1925 года вёска мела назву Царкоўны Асавец[3]. У 1924—1954 гадах цэнтр сельсавета. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Грудзінаўскага сельсавета[4].
Славутасці
правіць- Магіла Ерафея Васілевіча Касценіча (1854—1905)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Чырво́ны Асаве́ц
- ↑ НГАБ, ф. 1817, воп. 1, спр. 78, с. 107
- ↑ Постановление Центрального Исполнительного Комитета и Совета Народных Комиссаров БССР О переименовании деревни Церковный Осовец в «Чырвоны-Осовец» от 6 марта 1925 г. // Собрание узаконений и распоряжений Рабоче-Крестьянского правительства Белорусской Социалистической Советской Республики. — 1925, № 20.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 16 чэрвеня 2020.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх