Крахалі (Mergus) — род вадаплаўных птушак сямейства Качыныя (Anatidae) атрада Гусепадобныя (Anseriformes).

Крахалі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mergus (Linnaeus, 1758)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175184
NCBI  8877
FW  39627

Вядома 7 відаў. Пашыраны ў Паўночным паўшар’і (5 відаў), у тропіках Паўднёвай Амерыкі (1 від), на астравах Окленд (1 від, магчыма, вымерлы). На тэрыторыі Беларусі 3 віды: луток, крахаль вялікі і крахаль даўгадзюбы.

Даўжыня да 80 см, маса да 2 кг. Дзюба доўгая, вузкая, з вострымі рагавымі зубцамі па краях. На патыліцы чубок.

Жывуць на рыбных рэках і азёрах. Кормяцца рыбай, воднымі насякомымі, малюскамі. Ныраюць на глыб. да 4 м. Гнёзды на зямлі, у расколінах скал, у дуплах. Нясуць да 15 яец.

Аб’ект спартыўнага палявання.