Крум Стаянаў

балгарскі футбаліст

Крум Стаянаў (балг.: Крум Стоянов; нар. 1 жніўня 1991, Слівен) — балгарскі футбаліст, абаронца сафійскага ЦСКА 1948.

Футбол
Крум Стаянаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Крум Станіміраў Стаянаў
Нарадзіўся 1 жніўня 1991(1991-08-01)[1][2] (32 гады) ці 19 лістапада 1992(1992-11-19) (31 год)
Грамадзянства  Балгарыя
Рост 177 см
Вага 72 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Балгарыя ЦСКА 1948
Нумар 77
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2011 Балгарыя Чарнаморац (Паморые) 14 (2)
2011—2014 Балгарыя Чарнаморац (Бургас) 37 (1)
2014—2015 Балгарыя Славія (Сафія) 10 (0)
2015—2016 Балгарыя Лакаматыў (Плоўдзіў) 28 (0)
2016—2017 Балгарыя Боцеў (Плоўдзіў) 38 (1)
2018 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2018—2019 Балгарыя Этар (Вяліка-Тырнава) 46 (2)
2020—2021 Балгарыя Бярое (Стара-Загора) 31 (1)
2021 Балгарыя Арда (Кырджалі) 2 (0)
2021— Балгарыя ЦСКА 1948 (Сафія) 11 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 чэрвеня 2022.

Клубная кар’ера правіць

Дарослую кар’еру пачынаў у 2009 годзе ў клубе другога балгарскага дывізіёна «Чарнаморац» з Паморыя. У 2011 годзе перайшоў у «Чарнаморац» з Бургаса, у складзе якога 24 сакавіка 2012 года дэбютаваў у Групе А ў матчы з «Відзіма-Ракоўскі» (1:0). У 2014 годзе перайшоў у сафійскую «Славію», але не здолеў замацавацца ў аснове, у сезоне 2014/15 правёў толькі 10 матчаў у чэмпіянаце. У 2015 годзе стаў іграком «Лакаматыва» з Плоўдзіва, а ў 2016 годзе далучыўся да «Боцева», з якім выйграў Кубак і Суперкубак Балгарыі, гуляў у Лізе Еўропы.

У снежні 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з Мінска[3]. Гуляў у складзе «Дынама» падчас перадсезоннай падрыхтоўкі, аднак у чэмпіянаце не з’яўляўся на полі, толькі тройчы згуляў за дубль. У чэрвені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў мінскі клуб[4] і неўзабаве вярнуўся ў Балгарыю, стаўшы іграком клуба «Этар» з Вяліка-Тырнава.

У студзені 2020 года перайшоў у «Бярое», а летам 2021 годе перабраўся ў кырджалійскую «Арду». Аднак, згуляўшы за клуб у двух матчах чэмпіянату, у верасні таго ж года папоўніў склад сафійскага ЦСКА 1948.

Дасягненні правіць

  •   Уладальнік Кубка Балгарыі: 2017
  •   Уладальнік Суперкубка Балгарыі: 2017

Зноскі