Крушэнне парахода «Надзея»

Крушэнне парахода «Надзея» — буйнейшае караблекрушэнне на рацэ Заходняя Дзвіна.

Параход «Надзея» пасля крушэння

Параход правіць

 
Параход «Надзея» ў Дзісне, 1903 год.

«Надзея» (руск.: Надежда) — заднекалёсны аднапалубны тавара-пасажырскі параход, пабудаваны ў 1892 годзе кампаніяй «Ланге і сын» на верфі ў Рызе. Магутнасць 30,4×5×X0,6 96 лс. Умяшчальнасць да 300 пасажыраў[1].

Да 1900 года гаспадар Л. Рахілевіч ладзіў на ім рэйсы ў раёне ВіцебскДзісна[1].

У 1918 годзе «Надзея» разам з параходамі «Герой», «Змагар» (руск.: Борец) была захоплена немцамі ва Уле і затопленыя ў рацэ Ульянцы да верхняй палубы разам з 15 баркамі, двума прыстанямі і плашкоўтам (шырокім несамаходным суднам). Пасля сыходу немцаў супрацоўнікі Віцебскага раённага ўпраўлення воднага транспарту Паўночна-Заходняй вобласці пры садзейнічанні мясцовых жыхароў паднялі параходы і вылілі ваду. Судны былі ў вельмі сумным стане, на іх адсутнічалі многія дэталі, асабліва медныя, таму параходы былі пастаўленыя на рамонт[1].

З 1919 года «Надзея» курсіравала паміж Віцебскам і Бешанковічамі пад камандаваннем вопытнага капітана Міхаіла Міхайлавіча Казлоўскага, прызначанага на гэтую пасаду 25 сакавіка 1919 года[1].

Крушэнне правіць

 
Схема крушэння парахода «Надзея»

27 красавіка 1919 года а 9-й гадзіне раніцы параход пад кіраваннем рулявога Якава Еўдакімава прыбыў з Бешанковічаў ў Віцебск. Каля двух гадзін дня ён даў тры свісткі, пасля трэцяга скамандаваў: «Ход наперад». «Надзея» адчаліла ад прыстані пасажырскім рэйсам № 3 на Бешанковічы. Усяго на ёй у той дзень былі 242 пасажыры, у тым ліку 5 дзяцей[1].

Капітан у час развароту судна спрабаваў выканаць нестандартны манёўр, у выніку чаго адбылося сутыкненне з каменным лёдарэзам апоры Дзвінскага моста. Капітан, некаторыя пасажыры і члены каманды паляцелі ў халодную ваду, іншыя кінуліся на правы бок, каб вылезці на апору. Параход нахіліўся, зачэрпаў вокнамі кают ваду і стаў тануць. Загінула не менш за 100 чалавек. Такая колькасць ахвяр тлумачыцца ў тым ліку хуткасцю развіцця падзей, у выніку чаго шматлікія пасажыры не паспелі пакінуць свае каюты праз дзверы або ілюмінатары[1].

Прычыны аварыі правіць

У якасці прычын аварыі адзначаліся парушэнні ў працы Віцебскага рупвода: выкарыстанне аварыйных суднаў, прызначэнне на працу пажылых людзей без медыцынскага агляду і дакументаў, адсутнасць выразных правіл суднаходства і ведаў у галіне аказання дапамогі пацярпелым у аварыйнай сітуацыі[1].

Зноскі

Спасылкі правіць