Крывы Гіраў — возера ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дняпро, прыкладна за 4 км у напрамку на ўсход ад горада Рэчыца, каля вёскі Сянная.

Крывы Гіраў
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 115,9[1] м
Даўжыня 3,42 км
Шырыня 0,08 км
Плошча 0,26 км²
Даўжыня берагавой лініі 7,45 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Крывы Гіраў (Беларусь)
Крывы Гіраў
Крывы Гіраў
Крывы Гіраў (Гомельская вобласць)
Крывы Гіраў
Крывы Гіраў
Map

Плошча паверхні возера 0,26 км². Даўжыня 3,42 км, найбольшая шырыня 80 м. Даўжыня берагавой лініі 7,45 км.
Катлавіна возера старычнага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя, пясчаныя. Вышыня схілаў да 2 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна забалочаныя. У паўночна-ўсходняй частцы возера Крывы Гіраў злучана з сеткай меліярацыйных каналаў і вузкай пратокай з возерам Гадынь, на захадзе пратокамі з азёрамі Дзегцярова і Цешанскае і каналам з ракой Дняпро.

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-121. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць