Крыві́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1962 гадах. Цэнтр — вёска (з 28 чэрвеня 1958 года гарадскі пасёлак) Крывічы.

Крывіцкі раён
Краіна  СССР
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Крывічы
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Дата скасавання 25 снежня 1962
Насельніцтва
  • 31 700 чал. (1959)
Плошча
  • 800 км²
Крывіцкі раён на карце

Утвораны 15 студзеня 1940 года ў Вілейскай вобласці. 1 мая 1940 года вёска Даўгінава набыла статус гарадскога пасёлка. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 14 сельсаветаў: Бубнаўскі, Будслаўскі, Ваўкалацкі, Вераб’ёўскі, Восаўскі, Даўгінаўскі, Жарскі, Княгінінскі, Крывіцкі, Мільчанскі, Пагосцкі, Пузырскі, Сіўцаўскі, Сцешыцкі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бубнаўскі, Восаўскі, Пагосцкі і Сцешыцкі сельсаветы, статус гарадскога пасёлка Даўгінава паніжаны да вёскі. 28 чэрвеня 1958 года вёска Крывічы атрымала статус гарадскога пасёлка, скасаваны Крывіцкі сельсавет. 27 сакавіка 1959 года скасаваны Вераб’ёўскі сельсавет.

З 20 студзеня 1960 года раён у Мінскай вобласці. Скасаваны 25 снежня 1962 года, тэрыторыя ўвайшла ў склад Мядзельскага (гарадскі пасёлак Крывічы, Будслаўскі, Княгінінскі, Пузырскі і Сіўцаўскі сельсаветы) і Вілейскага (Ваўкалацкі, Даўгінаўскі, Жарскі, Мільчанскі сельсаветы) раёнаў.

Крыніцы правіць

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.