Крыжыкі-нулікі — гульня на паперы для двух ігракоў, адзін з якіх гуляе O (нулікамі), а другі — X (крыжыкамі). Ігракі па чарзе ставяць, кожны свой значак, на полі 3x3. Традыцыйна першы ход робяць X. Той з супернікаў, хто здолее выставіць свае значкі ў адзін шэраг: па гарызанталі, вертыкалі ці дыяганалі — раней за другога, выйграе гульню.

Анімаваны прыклад гульні
Анімаваны прыклад гульні

У гэтай партыі выйграе першы ігрок, X:

Крыжыкі-нулікі, выйграе X
Крыжыкі-нулікі, выйграе X

А гэта прыклад «нічыйнай» партыі:

Крыжыкі-нулікі, нічыя
Крыжыкі-нулікі, нічыя

Гуляючы ў крыжыкі-нулікі, вельмі хутка можна выявіць, што пры пэўнай ступені ўважлівасці абодвух ігракоў любая партыя вядзе да нічыёй, у якім бы месцы не быў бы пастаўлены першы крыжык. Таму найчасцей за ўсё ў гэту гульню гуляюць малыя дзеці; калі ім адкрываецца стратэгія бяспройгрышнай гульні, яны пераходзяць да болей разумова вытанчаных гульняў, такіх як, напрыклад, кропкі.

Варыянты першых двух хадоў для гульні ў крыжыкі-нулікі

Прастата гульні робяць яе ідэальнай у якасці педагагічнага інструмента для навучання прынцыпам тэорыі гульняў і таксама галіны штучнага інтэлекту, якая вырашае праблемы пошуку і пабудовы дрэваў гульні. Не прадстаўляецца складаным напісанне камп’ютарнай праграмы для дасканалай гульні ў крыжыкі-нулікі, трэба падлічыць 765 істотна адрозных пазіцый, ці 26 830 магчымых варыянтаў гульні. Усяго магчымыя 255168 варыянтаў гульні, за выняткам сіметрычных.

Першая вядомая камп’ютарная гульня, OXO (1952), створаная для камп’ютара EDSAC дэманстравала дасканалыя варыянты гульні ў крыжыкі-нулікі супраць любых апанентаў.

Спасылкі правіць