Крыстэн Джэймс Сцюарт (англ.: Kristen Jaymes Stewart; нар. 9 красавіка 1990, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША) — амерыканская актрыса. Атрымала шырокую вядомасць дзякуючы ролі Бэлы Свон у серыі фільмаў «Змрок». У 2010 годзе атрымала спецыяльную ўзнагароду BAFTA ў катэгорыі «Узыходзячая зорка». У 2012 годзе часопіс «Forbes» назваў Крыстэн Сцюарт самай высокааплатнай актрысай. У 2015 годзе стала першай актрысай-амерыканкай, ганараванай французскай прэміяй «Сезар» (у намінацыі «Найлепшая жаночая роля другога плана» ў драме «Зільс-Марыя»). У 2020 годзе Крыстэн Сцюарт атрымала ўзнагароду «Актрыса дзесяцігоддзя» ад Асацыяцыі галівудскіх крытыкаў. Таксама мае намінацыі на кінапрэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША (2008), «Выбар крытыкаў» (2022) і «Оскар» (2022).

Крыстэн Сцюарт
англ.: Kristen Stewart
Дата нараджэння 9 красавіка 1990(1990-04-09)[1][2][…] (34 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Маці Джулс Сцюарт[d]
Адукацыя
Прафесія акцёрка, кінаактрыса, тэлеактрыса, кінарэжысёр, актрыса агучвання
Узнагароды

кінаўзнагарода MTV за найлепшы пацалунак[d] (2011)

кінаўзнагарода MTV на найлепшую жаночую ролю[d] (2009)

кінаўзнагарода MTV на найлепшую жаночую ролю[d] (2010)

кінаўзнагарода MTV на найлепшую жаночую ролю[d] (2011)

кінаўзнагарода MTV за найлепшы пацалунак[d] (2009)

кінаўзнагарода MTV за найлепшы пацалунак[d] (2010)

кінаўзнагарода MTV за найлепшы пацалунак[d] (2012)

прэмія «Залатая маліна» за найгоршую жаночую ролю[d] (2012)

прэмія «Сезар» за найлепшую жаночую ролю другога плана[d] (2015)

IMDb ID 0829576
kristenstewart.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іншыя вядомыя фільмы з удзелам актрысы: «Пакой страху» (2002), «У дзікіх умовах» (2007), «Парк культуры і адпачынку» (2009), «Ранэвэйс» (2010), «На дарозе» (2012), «Беласнежка і паляўнічы» (2012), «Усё яшчэ Эліс» (2014), «Ультраамерыканцы» (2015), «Роўныя» (2015), «Персанальны пакупнік» (2016) і «Спенсер» (2021).

Зноскі правіць

  1. Kristen Stewart // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Kristen Jaymes Stewart // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.