Крысціна Алегаўна Карнялюк

Крысціна Алегаўна Карнялюк (руск.: Кристина Олеговна Корнелюк, нар. 7 лютага 2003, Мінск, Беларусь), больш вядомая пад сцэнічным псеўданімам Kris Tina — беларуская спявачка, пераможца другога Маскоўскага Джазавага Фестывалю з праектам «Kris and Soul Project», лаўрэат Міжнароднага конкурсу мастацтваў «Зорныя кветкі-2016»[1].

Крысціна Карнялюк
руск.: Кристина Олеговна Корнелюк
Асноўная інфармацыя
Імя пры нараджэнні Крысціна Алегаўна Карнялюк
Дата нараджэння 7 лютага 2003(2003-02-07) (21 год)
Месца нараджэння
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка
Гады актыўнасці 2015 — цяперашні час
Інструмент Фартэпіяна, флейта
Жанры Поп-музыка, рок-музыка, джаз
Псеўданім Kris Tina
Лэйбл
  • Zion Music
  • Star Play Label
  • Wav Alon Entertainment
Узнагароды
  • «Riga Symphony 2015»
  • «Кубак Еўропы»
  • «Little Shells»
  • «Зорны дождж»
  • «Зорныя кветкі-2016»
  • «Kris and Soul Project»

Біяграфія правіць

Нарадзілася 7 лютага 2003 года ў Мінску. З ранняга дзявоцтва яна займалася танцамі, ва ўзросце шасці гадоў пачала займацца вакалам. У 2012 годзе паступіла ў музычную школу па класе флейты, якую скончыла ў 2017 годзе. У гэтым жа годзе Крысціна пачала выконваць аўтарскія песні на рускай і беларускай мовах, якую прадзюсаваў удзельнік музычнага гурта — «J:Морс»[2]. Упершыню напісала сінглы «Мальчишка мой герой» на рускай і беларускай мовах і сінгл «Беларусь»[3].

Кар’ера правіць

У 2013 годзе стала ўдзельніцай праекта «Залаты фенікс» у Санкт-Пецярбургу[4], у якім яна заняла другое месца[5][6]. У тым жа годзе яна прыняла ўдзел у фестывалі «зорачкі» ў Македоніі, у якім яна заняла першае месца. У 2014 годзе яна прыняла ўдзел у фестывалі «Усмешкі чырвонага мора», які праходзіў у Ізраілі і дзе яна атрымала -— «Гран-Пры».

З 3 па 7 снежня 2015 года ў Рызе праходзіў міжнародны фестываль маладых выканаўцаў «Riga Symphony 2015», у якім яна выканала сінгл -— «Diamonds» і стала лаўрэатам III ступені міжнароднага фестывалю ў намінацыі «сусветны хіт»[7]. У тым жа годзе прыняла ўдзел у канцэрце ў Палацы Рэспублікі ў складзе бэк-вакалістаў вядомага выканаўцы і тэлевядучага Арцёма Шалімава, які праходзіў у Мінску.

24 красавіка 2015 года прайшоў VII Міжнародны конкурс «Кубак Еўропы», у якім Крысціна заняла Гран-Пры ў намінацыі — «Эстрадны вакал»[8], затым яна стала ўдзельніцай праекту «Little Shells» у Сербіі, у якім яна заняла першае месца. У лютым 2016 года Крысціна стала лаўрэатам другой ступені ў праекце — «Зорны дождж»[9].

3 ліпеня 2016 года Крысціна выступіла ў праграме «Ваша лато», прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь[10], а ў студзені 2017 года яна прыняла ўдзел у трынаццатым творчым семінары Рэспублікі KIDS і стала госцем радыёстанцыі «RADIOKIDS.FM», у якім прадставіла сінгл «Свет напоўнены прыгажосцю»[11][12].

У сакавіку 2017 года яна прыняла ўдзел у танцавальным фестывалі — «Сільфіда-2017» у Мінску, у якім выканала сінгл «Million years ago»[13]. У маі 2019 года яна прыняла ўдзел у дзевятнаццатым семінары «Рэспубліка KIDS», у якім выступала з сінглам «Diamonds are forever», а ў лістападзе 2019 года прайшла Праслухоўванне ў рамках фестывалю — «тэрыторыя поспеху» ў Расіі, з сінглам «Why You Wanna Mess It All Up?».

У красавіку 2020 года яна прыняла ўдзел у конкурсе «Gnesin Jazz Voice-2020» з двума разнапланавымі джазавымі кампазіцыямі — «My Funny Valentine» і «Why You Wanna Mess It All Up?» і заняла другое месца, у тым жа годзе Крысціна скончыла гімназію і паступіла ў акадэмію ім. Гнесіных на эстрадна-джазавае аддзяленне.

З кастрычніка 2020 года яна пачала працаваць куратарам на вакальным курсе Акадэміі Вольгі Сіняевай і ў снежні ўпершыню выступіла ў джаз-клубе Аляксея Казлова, а ў студзені 2021 года яна ўпершыню прыняла ўдзел на — «ГлавМосДжэме» ў джаз-клубе Аляксея Казлова. У лістападзе 2022 у рамках вакальнага курсу Вольгі Сіняевы, Крысціна выступіла на фестывалі Good Vibes у джаз-клубе Ігара Бутмана з сінглам — Angel[14][15].

10 снежня 2022 года адбыўся канцэрт «Kris and Soul Project», які прайшоў у джаз-клубе Аляксея Казлова, а 15 снежня ў клубе «16 тон» прайшоў канцэрт Крысціны і Ганны Івановай, у якім яны выканалі сінгл «Funky Twins» са складам — «Kris and Soul Project», 3 сакавіка 2023 года адбыўся сольны канцэрт «Kris and Soul Project» у джаз-клубе Аляксея Казлова[16][17].

Дыскаграфія правіць

Сінглы правіць

  • 2023 — «Города»[18]
  • 2023 — «Без тебя»[19]
  • 2023 — «тет-а-тет»[20]
  • 2023 — «Девочка солнце»[21]

Узнагароды правіць

  • «Riga Symphony 2015»
  • «Кубак Еўропы»
  • «Little Shells»
  • «Зорны дождж»
  • «Зорныя кветкі-2016»
  • «Kris and Soul Project»

Зноскі правіць

  1. Кристина Корнелюк, биография, лучшие записи, ближайшие концерты, фото и видео, сайт, Вокал | Jazzmap.ru. www.jazzmap.ru. Праверана 20 снежня 2023.
  2. Объявлены победители фестиваля Jazz Sound 2023. jazzquad.ru. Праверана 20 снежня 2023.
  3. Kris and Soul Project (руск.). Московский джазовый фестиваль 2023. Праверана 20 снежня 2023.
  4. Новости культуры. Эфир от 02.09.2013 (23:45). В Смоленске завершился всероссийский фестиваль "Золотой Феникс". smotrim.ru. Праверана 20 снежня 2023.
  5. «Золотой Феникс 2013»: Лауреаты (руск.). www.proficinema.com. Праверана 20 снежня 2023.
  6. Ерофеева, Антонина. «Золотой Феникс – 2013»: «Гагарин» на первое и «Великий Гэтсби» на десерт (руск.). AiF (16 жніўня 2013). Праверана 20 снежня 2023.
  7. Riga Symphony 2015 (руск.). Riga Symphony. Праверана 20 снежня 2023.
  8. fetalin. Гран-при VII международного конкурса «Кубок Европы» у представительницы Беларуси | Musecube (руск.) (24 красавіка 2015). Праверана 20 снежня 2023.
  9. Кристина Корнелюк в клубе «16 Тонн». Клуб «16 Тонн». Праверана 20 снежня 2023.
  10. Kris and Soul Project (руск.). Московский джазовый фестиваль 2023. Праверана 20 снежня 2023.
  11. Кристина Корнелюк — '39 Bar – Музыкальный бар в г. Королёв. 39musicbar.ru. Праверана 20 снежня 2023.
  12. RADIOKIDSFM. radiokids.fm. Праверана 20 снежня 2023.
  13. Кристина Корнелюк в Москве, 5 апреля 2023: купить билеты (руск.). Кавёр (4 мая 2023). Праверана 20 снежня 2023.
  14. Good Vibes Festival 2022 Date, Info, Lineup, Tickets & Location(нявызн.). Праверана 20 снежня 2023.
  15. Good Vibes Festival 2022 (англ.).
  16. Кристина Корнелюк — '39 Bar – Музыкальный бар в г. Королёв. 39musicbar.ru. Праверана 20 снежня 2023.
  17. Kris & soul project (руск.). "Рестобар Гриль `39". Праверана 20 снежня 2023.
  18. Альбом «Города - Single» (Kris Tina) в Apple Music (руск.) (14 лютага 2023). Праверана 20 снежня 2023.
  19. Альбом «Без тебя - Single» (Kris Tina) в Apple Music (руск.) (14 красавіка 2023). Праверана 20 снежня 2023.
  20. Альбом «тет-а-тет - Single» (Kris Tina) в Apple Music (руск.) (21 ліпеня 2023). Праверана 20 снежня 2023.
  21. Альбом «Девочка солнце - Single» (Kris Tina) в Apple Music (руск.) (29 жніўня 2023). Праверана 20 снежня 2023.