Крысціна Сандберг
Крысціна Сандберг (шведск.: Kristina Sandberg, нар. 3 снежня 1971, Сундсваль) — шведская пісьменніца.
Крысціна Сандберг | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 3 снежня 1971 (52 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Mats Kempe[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца |
Прэміі | |
Узнагароды |
Q10680225? (2003) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Крысціна Сандберг вырасла ў Сундсвале. Дэбютавала раманам «У вадзе плавае» (шведск.: I vattnet flyter man) ў 1997 годзе. У 2008 годзе была ўзнагароджана літаратурнай прэміяй Норланда .[2]
Раман «Жыццё любой цаной» (шведск.: Liv till varje pris) атрымаў Аўгустоўскую прэмію 2014 года. Матывацыя журы ў намінацыі была: «Некаторыя жыццёвыя падарожжы застаюцца нябачнымі. Раман „Жыццё любой цаной“ — апошняя частка трылогіі, дзе кожная частка — гэта сваё цэлае. Усю адысею можна размясціць у сценах паверха Эрншёльдсвіка. З дыстанцыяй і спагадай крохкае і крыўднае сямейнае жыццё адлюстроўваецца ў дзяржаве дабрабыту.»[3]
У 2021 годзе Сандберг апублікавала аўтабіяграфічную кнігу «Адзінокае месца» (шведск.: En ensam plats), у якой апісвае жыццё пасля таго, як ёй паставілі дыягназ «рак».[4]
Бібліяграфія правіць
Узнагароды правіць
- 2003 — Стыпендыя Мемарыяльнага фонду Лены Вендэльфельт
- 2008 — Літаратурная прэмія Норланда
- 2014 — Літаратурная прэмія газеты «Svenska Dagbladet»
- 2014 — Аўгустоўская прэмія
- 2014 — Прэмія Моа
- 2016 — Прэмія Доблаўга
- 2017 — Ганаровая ўзнагарода Стакгольма[6]
- 2019 — Літаратурная прэмія фонду Сельмы Лагерлёф
Зноскі
- ↑ LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ Författarpresentation: Kristina Sandberg(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2010. Праверана 8 сакавіка 2022.
- ↑ Dessa har nominerats till Augustpriset 2014(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2019. Праверана 8 сакавіка 2022.
- ↑ Recension: En ensam plats av Kristina Sandberg - Kulturnytt i P1 .
- ↑ «En ensam plats». Norstedts. Läst 3 mars 2021.
- ↑ Hederspris till Suzanne Osten och Erik Lundin(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2019. Праверана 8 сакавіка 2022.