Крычаўскі завулак

Крычаўскі завулак — завулак у Цэнтральным раёне Санкт-Пецярбурга. Злучае Шпалерную вуліцу і набярэжную Кутузава.

Крычаўскі завулак
Санкт-Пецярбург
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вядомы з 1892 года як Самбургскі завулак. Назва дадзена ад Самбургскай плошчы, якая раней тут існавала (забудавана пасля 1851 года). Плошча, у сваю чаргу, названая ад скажонага прозвішча домаўладальніка (Шпалерная вуліца, 18) протаіерэя А. А. Самбарскага, духоўніка і настаўніка імператара Аляксандра I. 15 снежня 1952 года перайменаваны ў Крычаўскі завулак ад г. Крычава (Магілёўская вобласць, Беларусь) у шэрагу праездаў, названых у памяць вызвалення савецкіх гарадоў падчас Вялікай Айчыннай вайны.