Крыштаф Эйнаровіч
Крыштаф (Францішак) Эйнаровіч (польск.: Krzysztof (Franciszek) Eynarowicz; 15 лютага 1664, Троцкае ваяводства — 22 красавіка 1714, Коўна) — святар, педагог.
Крыштаф Эйнаровіч | |
---|---|
польск.: Krzysztof (Franciszek) Eynarowicz | |
Дата нараджэння | 15 лютага 1664[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 красавіка 1714[1] (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | святар |
Месца працы |
Уступіў у Таварыства Ісуса 30 лістапада 1681 г. у Вільні. Выкладаў філасофію ў Варшаве (1698—1700), філасофію (1700—1703) і тэалогію (1703—1706) у Віленскай акадэміі. Рэктар калегіума ў Крожах (1706—1709). Рэгент Папскай семінарыі і прафесар палемічнай тэалогіі ў Браневе (1709—1710). З 1710 па 1713 гг. — рэктар Полацкага езуіцкага калегіума.
Аўтар панегірыка Archus triumphalis… Adalberti Stanislai Boguslawski (1698). Апублікаваў Conclusiones і пакінуў рукапісныя лекцыі па філасофіі[2].
Зноскі
Літаратура правіць
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień . — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
- Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.