Крыябіялогія (ад грэч. κρύος — холад, bios — жыццё і logos — навука) — раздзел біялогіі, у якім вывучаюцца эфекты ўздзеяння нізкіх тэмператур на жывыя арганізмы. На практыцы, у рамках крыябіялогіі займаюцца даследаваннямі біялагічных аб'ектаў або сістэм пры тэмпературах ніжэй нармальных. У якасці аб'ектаў могуць служыць бялкі, клеткі, тканкі, органы, або цэлыя арганізмы. Выкарыстоўваюцца дыяпазон тэмператур ад умерана нізкіх да крыягенных.

Навуковыя асновы закладзены ў канцы 19 стагоддзя П. І. Бахмецьевым.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць