Крыясфера

адна з геаграфічных абалонак Зямлі

Крыясфера (ад стар.-грэч.: κρύος — холад і σφαῖρα - шар) — адна з геаграфічных абалонак Зямлі, якая характарызуецца наяўнасцю або магчымасцю існавання лёду.

Крыясфера размешчана ў межах цеплавога ўзаемадзеяння атмасферы, гідрасферы і літасферы. Крыясфера распасціраецца ад верхніх слаёў зямной кары да ніжніх пластоў іёнасферы.

Крыясферы ўласцівыя шматлікія крыягенныя ўтварэнні:

  • сістэмы ледзяных аблокаў,
  • снежны полаг,
  • ледзяное покрыва вадаёмаў,
  • наледзі,
  • ледавікі гор,
  • ледавіковыя пакровы,
  • сезоннамерзлыя глебы,
  • горныя пароды з падземнымі ільдамі.

Крыясфера характарызуецца адмоўнай або нулявой тэмпературай, пры якіх вада, якая змяшчаецца ў парападобным, вольным або хімічна і фізічна звязаным з іншымі кампанентамі выглядзе, можа існаваць у цвёрдай фазе (лёд, снег, іней і іншыя).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць