Крэазот

хімічнае злучэнне

Крэазот (фр. créosote) — бескаляровая (часам жаўтлявая або жоўта-зялёная), успыхваючая, цяжкарашчынныя ў вадзе алеістая вадкасць з моцным пахам і пякучым смакам, якая атрымліваецца з драўнянага і каменнавугальнага дзёгцю. Уяўляе сабой сумесь фенолаў, галоўным чынам гваякола і крэзола. Растваральны ў вадзе, спірце, эфіры. Атрутны.

Гісторыя правіць

Упершыню быў атрыманы Карлам фон Рэйхенбахам у 1830 годзе пры дыстыляцыі дзёгцю бука.

Ужыванне правіць

Драўняны крэазот прымяняецца пры сухотах і як антысептык. Каменнавугальны для кансервавання дрэва (прамочвання шпал, драўляных апор і г. д.) і засцярогі яго ад гніення, у вытворчасці штучных смол, а таксама як флатаагент пры ўзбагачэнні (флатацыі) руд.

Характэрны пах чыгуначных шпал (а таксама пах у метрапалітэне) звязаны з іх насычэннем крэазотам.

Літаратура правіць

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.531