Крэйцар (манета)

(Пасля перасылкі з Крэйцар, манета)

Крэйцар (ням.: Kreuzer, кройцар) — сярэбраная манета вартасцю ў грош («грос»), упершыню выпушчаная ў паўднёвым Ціролі ў 1271 годзе. Першапачаткова крэйцар прыраўноўваўся да 20 веронскіх дэнарыяў, таму называўся «цвайнцыгер», а ў Італіі - «цірольскі грос», «ціраліна».

Крэйцар 1690 года
Крэйцар кантон Берн 1776 года

Дзякуючы добрай якасці манета хутка распаўсюдзілася ў паўднёвай Германіі. Тут яна і атрымала назву «крэйцар» (ад ням. Kreuz - па малюнку крыжа на аверсе). У пачатку XV стагоддзя гэта назва была прынята ў Ціролі.

З 1458 крэйцар пачалі выпускаць у Аўстрыі. У 1482 годзе былі выпушчаны першыя манеты, кратныя крэйцару: 6 і 12 крэйцараў.

З часам простыя крэйцары рабіліся нізкапробнымі. У другой палове XV стагоддзя манета крэйцар важыла 1,06 г і ўтрымоўвала толькі 0,53 г срэбра (гэта значыць была білоннай).

Імперскі манетны статут 1551 узвёў крэйцар у ранг імперскай грашова-падліковай адзінкі (хоць на самай справе гэта закранула толькі Аўстрыю і Паўднёвую Германію, у Паўночнай Германіі асноўны разменнай манетай быў грош).

1 крэйцар = 4 пфенігі = 8 гелераў.

4 крэйцары складалі 1 бацэн.

Тады ж ў 1551 годзе ў спробе падтрымаць роўнасць залатых і сярэбраных манет у Германіі гольдгульдэн і гульдынер былі прыраўнаныя да 72 крэйцараў, але ўжо ў 1559 гольдгульдэн (дукат) быў прыроўнены да 75 крэйцараў, а кошт срэбнага гульдэна была вызначана роўнай 60 крэйцарам.

У адпаведнасці з дванацацерычнай сістэмай выпускалі манеты вартасцю ў 3, 6, 9, 12, 24 крэйцары, а таксама 15 (1/6 талера) і 30 крэйцараў (1/3 талера). Нараўне з гэтым мелі хаджэнне манеты ў 5, 10 і 20 крэйцараў.

У пачатку XVII стагоддзя крызіс грашовага звароту ў Германіі прывёў да рэзкага падзення якасці разменнай манеты, у тым ліку крэйцара. У 1619 на талер ішло 108 крэйцараў, у 1620 - 180 крэйцараў, а восенню 1622 - 1000 крэйцараў.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 535.
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. т. 1 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць