Крэпасць Ісуса (Мамбаса)

(Пасля перасылкі з Крэпасць Ісуса, Мамбаса)

Крэпасць Ісуса (англ.: Fort Jesus, парт.: Fortaleza de Jesus) — помнік сусветнай спадчыны ў горадзе Мамбаса ў Кеніі. Уяўляе сабою партугальскую крэпасць, пабудаваную ў 1593 - 1596 гг.

Крэпасць Ісуса*
Fort Jesus**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Тып культурны
Крытэрыі ii, v
Спасылка 1295rev
Рэгіён*** Афрыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 2011  (35 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Гісторыя правіць

У XVI ст. Партугалія падпарадкавала гарады ўсходняга ўзбярэжжа Афрыкі і манапалізавала гандаль у Індыйскім акіяне. Аднак у 1585 - 1586 гг. і 1588 - 1589 гг. партугальскія валоданні ва Ўсходняй Афрыцы атакаваў асманскі флот на чале Алі Бея. З'яўленне аднаверцаў-мусульман прывяло да паўстання мясцовых насельнікаў-суахілі. У 1589 г. партугальцы здолелі зноў авалодаць буйным портам Мамбаса і іншымі гарадамі паўночна-усходняга ўзбярэжжа.

Для захавання далейшага кантролю Партугалія пачала будаўніцтва крэпасцяў у прыбярэжнай зоне. Крэпасць Ісуса ў Мамбасе павінна была стаць адным з галоўных ваенных умацаванняў, абараняць порт і мытню, арганізаваную імі для прадухілення самастойных гандлёвых кантактаў суахілі з мусульманскімі гандлярамі з іншых краін.

Крэпасць была пабудавана ў 1593 - 1596 гг. па праекце італьянскага архітэктара Джавані Батысты Каіраці, які імкнуўся выкарыстоўваць рэнесансны падыход перавагі сіметрыі і прамых ліній. Пасля заканчэння будаўніцтва крэпасць у плане нагадвала чалавечае цела.

У XVII ст. партугальцы пакінулі Мамбасу. Аднак мясцовыя ўладары і султаны Амана выкарыстоўвалі яе надалей для абароны горада, а таксама як турму. Да 1875 г. яна 9 разоў падвяргалася аблозе.

У 1958 г. крэпасць была абвешчана гістарычным будынкам. У 2011 г. уключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Тут створаны музей, адкрыты для наведвальнікаў.

 
План XVII ст.
 
Унутры крэпасці.

Спасылкі правіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1295
рус.англ.фр.