Крэсвельская культура

Крэcвельская культура (англ.: Creswellian culture) — археалагічная культура верхняга палеаліту, якая існавала на тэрыторыі Вялікабрытаніі. Назву ёй дала археолаг Дораці Гарод у 1926 г. па археалагічнаму помніку Крэсвел-Крэгс ў Дэрбішыры. Існавала ў перыяд 10 500-10 000 гадоў да н. э. (Некалібраваная храналогія) і была зменена мезалітычнай культурай Маглемозе.

Археалагічная знаходка крэсвельской культуры з калекцыі Музея і мастацкай галерэі Дэрбі

Крэcвельская культура мае падобныя характарыстыкі з культурай Федэрмесер і Гамбургскай культурай цэнтральнай Еўропы, а таксама з Мадленскай культурай поўдня Еўропы. Характэрныя прылады, па якіх дыягнастуецца культура — трапецыяпадобныя секлы, названыя «чэдараўскія наканечнікі» (Cheddar points), а таксама іх разнавіднасці, вядомыя як «крэсвельскія наканечнікі» (Creswell points) і меншыя секлы. Сярод іншых відаў прылад сустракаюцца скрабкі, вырабленыя з доўгіх прамых секлаў.

Іншыя знаходкі ў кантэксце крэсвельскай культуры ўключаюць балтыйскі бурштын, косць маманта, зубы і косці іншых жывёл. Яны выкарыстоўваліся для вырабу гарпуноў, шылаў, караляў і іголак. У пячоры Гоф (Gough's Cave) у Сомерсеце і ў Кентскай пячоры ў Дэваншыры былі знойдзены незвычайныя канічныя стрыжні з мамантавай косткі.

У Англіі і Уэльсе «чэдараўскія наканечнікі», выяўленыя ў 28 месцах раскопак, аднак, у Шатландыі і Ірландыі да цяперашняга часу такіх знаходак зроблена не было. Мяркуецца, што гэтыя тэрыторыі былі заселеныя людзьмі пазней.

Большасць крэсвельскіх помнікаў знойдзена ў пячорах, аднак апошнія знаходкі сведчаць аб дзейнасці на адкрытым месцах, а таксама аб тым, што крэмневыя прылады маглі прарабіць шлях да 150 км ад месца здабычы каменя. Некаторыя з крэмняў ў пячоры Гаў (Gough's Cave) адбываюцца з Вейл-оф-Пьюсі (Vale of Pewsey) ва Уілтшыры, а немясцовыя марскія ракавіны і бурштын — з ўзбярэжжа Паўночнага мора, што таксама кажа аб высокай мабільнасці насельніцтва. Гэта нагадвае помнікі Мадленскай культуры ў іншых месцах Еўропы і можа сведчыць аб наяўнасці шырокага абмену рэсурсамі паміж рознымі тэрыторыямі ў тыя часы.

Сярод жывёл, якіх ўжывалі ў ежу крэсвельцы, былі дзікі конь, марал, арктычны заяц, мамант, сайга, тур, мядзведзь, рысь, лісіца і інш

Спасылкі правіць