Крэсіда (спадарожнік Урана)

(Пасля перасылкі з Крэсіда, спадарожнік Урана)

Крэсіда (англ.: Cressida) — спадарожнік планеты Уран. Была адкрыта 9 студзеня 1986 па здымках, зробленых апаратам «Вояджэр-2», і атрымала часовае абазначэнне S/1986 U 3. Названая ад імя персанажа з п'есы Шэкспіра «Троіл і Крэсіда». Таксама пазначаецца як Уран IX.

Крэсіда належыць да групы Порцыі, якая таксама ўключае ў сябе Біянку, Дэздэмону, Джульету, Порцыю, Разалінду, Купідона, Белінду і Пердыту. У гэтых спадарожнікаў падобныя арбіты і фотаметрычныя ўласцівасці. За выключэннем арбіты, радыуса ў 41 км і геаметрычнага альбеда 0,08, пра Крэсіду практычна нічога не вядома.

На здымках, перададзеных «Вояджэр-2», Крэсіда выглядае як даўгаваты аб’ект, накіраваны сваёй галоўнай воссю на Уран. Суадносіны яе папярочнага памеру да падоўжанага складаюць 0,8 ± 0,3. Паверхня мае шэры колер.