Ксерафіты (ад стар.-грэч.: ξερός — сухі і φυτόν — расліна) — расліны сухіх месцаў, здольныя пераносіць працяглую засуху («засухаўстойлівыя»).

Сухі лес ксерафітаў у правінцыі Фармоса, Аргенціна.

Ксерафіты складаюць тыповую флору пустынь і паўпустынь, звычайныя для марскіх узбярэжжаў і ў пясчаных дзюнах.

Такія расліны розным чынам адаптаваныя да засушлівых умоў, у якіх яны растуць. Некаторыя перажываюць экстрэмальныя перыяды ў выглядзе насення і спораў, якія пасля выпадзення дажджу могуць прарастаць. Новыя расліны часам за чатыры тыдні паспяваюць вырасці, зацвісці і даць насенне, якое будзе знаходзіцца ў стане спакою да наступнага дажджлівага перыяду. Да такіх раслін, напрыклад, адносіцца эшольцыя каліфарнійская (Eschscholzia californica).

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць