Кубак Беларусі па баскетболе

Кубак Беларусі па баскетболе — штогадовы турнір, які праводзіцца з 1997 года Беларускай федэрацыяй баскетбола.

Гісторыя правіць

Першым пераможцам турніра стала каманда, складзеная з гульцоў мінскіх клубаў «Аўтазаводзец-Джэнці» і РВАР.

Першапачаткова турнір праводзіўся пад канец вясны, пасля заканчэння чэмпіянату Беларусі, пераможца вызначаўся па выніках групавога турніру. У 1999 годзе час правядзення турніра быў перанесены на восень, напярэдадні чэмпіянату краіны, а пераможца ўпершыню вызначаўся па выніках Фіналу чатырох. У пачатку-сярэдзіне 2000-х гадоў пераможца вызначаўся ў фінальным матчы паміж лепшымі камандамі групавога этапу.

З 2008 года гульні групавога этапу праходзілі восенню, а пераможца вызначаўся ў Фінале чатырох, які праходзіў у снежні. У 2017 годзе розыгрыш Кубка праходзіў восенню, пераможца і прызёры вызначаліся па выніках групавога турніру. У 2018 годзе фармат турніру вярнуўся да фармату Фіналу чатырох.

Пераможцы правіць

Год Пераможца Трэнер 2 месца Вынік фінальнай гульні 3 месца 4 месца MVP
2023 Барысфен (Магілёў)   Андрэй Крыванос Гродна-93
83—75
БК Мінск Рубон (Віцебск)   Андрэй Рагазенка (Барысфен)
2022 БК Мінск   Расціслаў Вяргун Гродна-93
77—63
Барысфен (Магілёў) Рубон (Віцебск)   Уладзіслаў Блізнюк (БК Мінск)
2021 Цмокі-Мінск   Расціслаў Вяргун Гродна-93
81—49
Барысфен (Магілёў) Рубон (Віцебск)   Джэйсан Кларк (Цмокі-Мінск)
2020 Цмокі-Мінск   Расціслаў Вяргун Барысфен (Магілёў)
83—79
Рубон (Віцебск) Гродна-93   Роберт Лоўры (Цмокі-Мінск)
2019 Цмокі-Мінск   Расціслаў Вяргун Барысфен (Магілёў)
109—65
Рубон (Віцебск) Гродна-93   Бранка Міркавіч (Цмокі-Мінск)
2018 Цмокі-Мінск   Аляксандр Круцікаў Барысфен (Магілёў)
92—82
Гродна-93 Рубон (Віцебск)   Віталь Лютыч (Цмокі-Мінск)
2017 Цмокі-Мінск   Расціслаў Вяргун Барысфен (Магілёў)
не праводзілася
Гродна-93 Цмокі-Мінск-2   Аляксей Трасцінецкі (Цмокі-Мінск)
2016 Цмокі-Мінск   Ігар Грышчук Гродна-93
94—53
не разыгрывалася не разыгрывалася   Джасцін Грэй (Цмокі-Мінск)
2015 Цмокі-Мінск   Ігар Грышчук Барысфен (Магілёў)
112—90
Гродна-93 Цмокі-Мінск-2   Віталь Лютыч (Цмокі-Мінск)
2014 Цмокі-Мінск   Ігар Грышчук Гродна-93
90—60
Цмокі-Мінск-2 Рубон (Віцебск)   Бранка Міркавіч (Цмокі-Мінск)
2013 Цмокі-Мінск   Дональдас Кайрыс Гродна-93
86—54
Сож-ГДУ (Гомель) Свіслач (Асіповічы)   Кейт Бэнсан (Цмокі-Мінск)
2012 Цмокі-Мінск   Андрэй Крыванос Свіслач (Асіповічы)
103—57
Гродна-93 Рубон (Віцебск)   Максім Шустаў (Свіслач)
2011 Мінск-2006   Андрэй Крыванос Гродна-93
103—91
Рубон (Віцебск) СБК Асіповічы   Кортні Элдрыдж (Мінск-2006)
2010 Мінск-2006   Андрэй Крыванос Лакаматыў-КіС (Віцебск)
114—71
Гродна-93 АЗАА (Асіповічы)   Уладзімір Шарко (Мінск-2006)
2009 Мінск-2006   Андрэй Крыванос АЗАА (Асіповічы)
76—59
Гродна-93 Сож (Гомель)   Дзмітрый Кузьмін (Мінск-2006)
2008 Віталюр (Мінск)   Міхаіл Фейман АЗАА (Асіповічы)
101—74
Мінск-2006 Гродна-93 не абіраўся
2007 Гродна-93   Юрый Чарняк Віталюр (Мінск)
81—79
АЗАА (Асіповічы) Сож (Гомель) не абіраўся
2006 Віталюр (Мінск)   Аляксандр Барысаў Лакаматыў-КіС (Віцебск)
91—80
Гродна-93 АЗАА (Асіповічы) не абіраўся
2005 Віталюр (Мінск)   Міхаіл Фейман Гродна-93
58—55
Лакаматыў-КіС (Віцебск) АЗАА (Асіповічы) не абіраўся
2004 Гродна-93   Яўген Пустагвар Лакаматыў-КіС (Віцебск)
57—54
Віталюр (Мінск) Тэмп-АШВСМ (Магілёў) не абіраўся
2003 Гродна-93   Аляксандр Барысаў Мінск-БНТУ
68—67
РШВСМ (Мінск) Спартак-Кандытэр (Гомель) не абіраўся
2002 Гродна-93   Аляксандр Барысаў Спартак-Кандытар (Гомель)
107—64
Мінск-БНТУ Тэмп-АШВСМ (Магілёў) не абіраўся
2001 Гродна-93   Аляксандр Барысаў Спартак-Кандытар (Гомель)
80—73
Мінск Тэмп-АШВСМ (Магілёў) не абіраўся
2000 Гродна-93   Аляксандр Барысаў Спартак-Кандытар (Гомель)
120—81
РТІ (Мінск) Аўтазаводзец-Джэнці (Мінск) не абіраўся
1999 Аўтазаводзец-Джэнці (Мінск)   Аляксандр Таніеў Лакаматыў (Віцебск)
88—56
Гомельскія рысі Тэмп-АШВСМ (Магілёў) не абіраўся
1998 Гродна-93   Яўген Кец РТІ-АЗАА (Асіповічы)
не праводзілася
Лакаматыў (Віцебск) Аўтазаводзец-Джэнці (Мінск) не абіраўся
1997 Аўтазаводзец-РВАР (Мінск)   Аляксандр Таніеў Папірус-Акдзімол (Барысаў)
не праводзілася
Гродна-93 Лакаматыў-Шыкам (Віцебск)   Анатоль Якубенка (Лакаматыў-Шыкам)

Спасылкі правіць

Гл. таксама правіць