Кубак Францыі па футболе

(Пасля перасылкі з Кубак Францыі па футболу)

Кубак Францыі па футболе (фр.: Coupe de France de football) або Кубак Шарля Сімона (фр.: Coupe Charles Simon) — штогадовае спаборніцтва для французскіх футбольных клубаў, якое праводзіцца Федэрацыяй футбола Францыі з 1918 года. Кубак не прайшоў толькі адзіны раз — у 1992 годзе. Тады ў паўфінальнай гульні паміж «Бастыяй» і «Марселем» павалілася трыбуна стадыёна «Стад Арман-Сезар». Загінулі 15 чалавек і больш за 1 500 былі паранены. Далейшы розыгрыш вырашылі не праводзіць.

Футбол
Футбол
Кубак Францыі па футболе


 
Заснаваны: 1918
Кол-ць каманд: 8 506
Дзеючы чэмпіён: Тулуза (2-і тытул, сезон 2022/23)
Найбольш тытулаваны: Пары Сен-Жэрмен (14 тытулаў)
Бягучы сезон
Сезон 2022/23

У Кубку маюць права ўдзельнічаць прафесійныя футбольныя клубы, а таксама аматарскія футбольныя клубы. Пераможца Кубка перад пачаткам наступнага сезону гуляе з чэмпіёнам Францыі ў Суперкубку Францыі і атрымлівае права выступіць у Лізе Еўропы. Прыз на Кубак Францыі з’яўляецца пераходзячым прызам. Узамен пераходзячага прыза ўручаецца яго копія.

Спасылкі правіць