Кузняцоўка (прыпыначны пункт)

Кузняцоўка (руск.: Кузнецовка) — прыпыначны пункт Кастрычніцкай чыгункі на лініі Масква — Рыга, паміж прыпыначнымі пунктамі Шчэбзавод і Себеж. Да 2004 года мела статус станцыі (паасобнага пункта).

Прыпыначны пункт
Кузняцоўка
Масква — Рыга
Кастрычніцкая чыгунка
платформа станам на 2022 год
платформа станам на 2022 год
Аддзяленне чыг. Санкт-Пецярбург-Віцебскі
Дата адкрыцця не пазней 1942
Праектная назва 611 км
Колькасць платформ 1
Колькасць пуцей 1
Тып платформы: бакавыя
Форма платформы: выгнутая
Адлегласць да Масквы 611,3 км 
Адлегласць да Рыгі 311,5 км 
Код у АСКЧТ 066135
Код у «Экспрэс-3» 2004907
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Дакладна невядома, у якім годзе была адкрыта станцыя (або прыпыначны пункт), аднак на карце 1943 года адзначана станцыя Кузняцоўка ў складзе Калінінскай чыгункі (Калінінская вобласць, Себежскі раён). У ваенных зводках 16 ліпеня 1944 года гаворыцца аб вызваленні станцыі Кузняцоўка.[1] Названа ў гонар суседняй вёскі Кузняцоўка.

У канцы 50-х гадоў Ідрыцкая дыстанцыя шляху была аб’яднана з Новасакольніцкай.[2]

У 1961-м годзе Калінінская чыгунка была расфарміравана. Участак Шахоўская — Посінь быў перададзены ва ўпраўленне Кастрычніцкай чыгунцы.

Станцыя Кузняцоўка ў пасляваенныя гады адкрывалася і закрывалася неаднаразова.

Зноскі

  1. Псковские Железные дороги | Кузнецовка(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2020. Праверана 10 верасня 2022.
  2. Псковские Железные дороги | Идрица(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2020. Праверана 10 верасня 2022.