Кукулькан (на юкатэкскай мове K'uk'ulkan «птушыны змей») — адзін з вярхоўных багоў у міфалогіі мая.

Кукулькан
Класічная выява бога—птушынага змея
Класічная выява бога—птушынага змея
Бог даджу і ветру
Міфалогія Мая
Пол мужчынскі пол
У іншых культурах Кецалькаатль

Паходжанне правіць

Кукулькан лічыцца богам, які мае карані ў старажытнай культуры мая. Пра гэта сведчаць выявы змеепадобных істот, часам з дзвюма галовамі, якія археолагі знаходзяць у пластах найстаражытнейжага перыяду. Выявы і фігуркі птушынага змея таксама багата прадстаўлены ў класічны перыяд (I тыс. н. э.). Відавочна, бог-змей быў звязаны з багамі дажджу чак. Некаторыя даследчыкі лічаць, што карані гэтага культу трэба шукаць у знешнім падабенстве доўгіх дажджавых хмар, якія збіраюцца над трапічнымі землямі Месаамерыкі, на змей.

У паслякласічны перыяд функцыі Кукулькана значна пашырыліся. У міфалогіі ён выступаў як адзін са стваральнікаў сусвету, валадаром ветру, заступнікам земляробаў і заснавальнікам гаспадарскай дынастыі горада Чычэн-Іца. У «Чылам Балам» яго прыход у Чычэн-Іцу адносяць да 987 г. н. э. Мяркуецца, што гэта было імя сапраўднага чалавека, тальтэкскага заваёўніка Юкатана. Такім чынам, Кукулькан з гэтага часу сумяшчаў вобразы мясцовага старажытнага бога, заснавальніка тальтэкскай дынастыі і тальтэкскага бога Кукумаца. Ён таксама з'яўляўся аналагам ацтэкскага бога Кецалькаатля.

Культ правіць

Найлепш вывучаны культ Кукулькана ў горадзе Чычэн-Іца на Юкатане, дзе ён лічыўся заснавальнікам гаспадарскай дынастыі, хаця ў паслякласічны перыяд ён стаў распаўсюджаным і ў іншых землях цывілізацыі мая. Кукулькан разглядаўся як пасрэднік паміж зямнымі і нябеснымі ўладарамі. Мая прадстаўлялі яго ў выглядзе птушынага змея з разяўленым ротам, часта з галавой чалавека ў ваенным капелюшы. Кукулькану было прысвечана некалькі храмавых збудаванняў, у тым ліку Караколь, які выкарыстоўваўся для астранамічных назіранняў. Мяркуецца, што да такіх збудаванняў таксама адносілася піраміда Кукулькана. У дні веснавога і восеньскага раўнадзенства промні сонца стваралі на яе паверхні гульню святла і ценяў, так што здавалася, быццам бы па ступенях піраміды спаўзае вялікая змяя. Магчыма, гэта ўспрымалася як знак ад бога.

Пасля заняпаду Чычэн-Іцы галоўным цэнтрам культу Кукулькана да іспанскага заваявання быў горад Маяпан. У ім будаваліся храмы з калонамі, упрыгожанымі выявамі змея. Вярхоўны жрэц Кукулькана лічыўся адным з найбольш уплывовых людзей у горадзе.

Спасылкі правіць