Культура Фельчы-Рыполі

Фельчы-Рыполі — назва і археалагічнай культуры ў Італіі эпохі сярэдняга неаліту (4 тыс. да н.э.) па двух тыпавых паселішчах — Фельчы і Рыполі. Культура была распаўсюджана ў рэгіёне Абруца (Італія). Вяла жывёлагадоўчы лад жыцця. Для гэтай культуры характэрна своеасаблівая кераміка (у прыватнасці, паўсферычныя ці сферычныя сасуды, талеркі, чары), распісаная геаметрычнымі матывамі ў выглядзе паралельных ліній і кропак. У кераміцы гэтай культуры маецца падабенства з іншымі культурамі: Даніла ў Харватыі, Сера д’Альта на Сіцыліі і «шэрая Скорба» на Мальце.

Назва культуры паходзіць ад мясцовасці Рыполі ў даліне Вібрата, дзе выяўлена паселішча 3600-3100 гг. да н.э.: домы, пахаванні, шматлікая кераміка і крэмневыя наканечнікі, а таксама пячоры Фельчы на Капры.

Спасылкі правіць