Культура азбеставай керамікі

Культура азбеставай керамікі — археалагічная культура Фінляндыі і Карэліі, якая сфармавалася ў эпоху бронзы, у другой палове II тыс. да н.э., і існавала да сярэдзіны I тыс. н.э. Носьбітамі гэтай культуры лічаць саамаў, якія ўвайшлі ў склад сучасных вепсаў і карэлаў. Сфармавалася на базе ямачна-грабеньчатай керамікі. Аснову гаспадаркі складала паляванне і збіральніцтва.

Самая ранняя, неалітычная яшчэ па выглядзе, азбеставая кераміка выяўленая на так званых паселішчах Піндушы I, Лахці II і Сандэрмоха IV.

Стаянкі сталі дзяліцца на летнія і зімовыя. На летніх стаянках насельніцтва запасалася харчаваннем, а ўвосень адкачоўвала ў уцепленыя паселішчы з паўзямлянкамі. У сасудах культуры азбеставай керамікі з’явіліся плоскія донцы, тады як ва ўсіх ранейшых культурах Карэліі дно ў сасудах было выпуклым або нават завостраным. Пласкадонныя сасуды былі лепш прыстасаваныя для побыту, асабліва пры рухах на вялікія адлегласці. Такім чынам, носьбіты культуры азбеставай керамікі вялі паўкачавы лад жыцця[1].

Каля 1000 гадоў да н.э. культура азбеставай керамікі на тэрыторыі Карэльскага перашыйка ўступіла ва ўзаемадзеянне з культурай тэкстыльнай керамікі. Аднак магутныя патокі перасяленцаў з поўдня з’явіліся толькі ў раннім Сярэднявеччы[2].

Зноскі

Спасылкі правіць