Культурныя каштоўнасці

Культурныя каштоўнасці ― незаменныя матэрыяльныя і нематэрыяльныя прадметы і творы культуры, якія маюць мастацкую і маёмасную каштоўнасць, універсальную значнасць, а таксама аказванне эстэтычнага, навуковага, і гістарычнага ўздзеяння на чалавека.

Адметная маркіроўка культурных каштоўнасцей, як гэта вызначана Гагскай канвенцыяй аб ахове культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлікту 1954 года, на будынку Універсітэцкай бібліятэкі Інсбрука (Аўстрыя).

Упершыню вызначэнне паняцця «культурная каштоўнасць» было сфармулявана ў Гагскай Канвенцыі аб абароне культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлікту ў 1954 годзе. Дзякуючы дадзенай Канвенцыі гэта паняцце было ўведзена ў міжнародную тэрміналогію. У цяперашні час у кожнай дзяржаве ёсць сваё, нацыянальнае вызначэнне гэтага паняцця, пры гэтым, у адной і той жа краіне ў розных галінах права могуць прымяняцца розныя азначэнні.

Рынак культурных каштоўнасцяў і прадметаў мастацтва з’яўляецца адным са старэйшых інвестыцыйных рынкаў у свеце. Існуе і незаконнае абарачэнне культурных каштоўнасцяў. Барацьба з незаконным абаротам культурных каштоўнасцей можа праводзіцца з дапамогай публічных дзяржаўных рэестраў культурных каштоўнасцей, а таксама стварэннем і распаўсюджваннем кодэксаў прафесійнай этыкі для гандляроў культурнымі каштоўнасцямі.