Куньлу́нь, Куэнь-Лунь (кіт.: 昆仑山脉, уйг. كۇئېنلۇن تاغ تىزمىسى, тыб.: ཁུ་ནུ་རི་རྒྱུད།) — адна з найбольшых горных сістэм свету, у Кітаі.

Куньлунь
кіт.: 昆仑山
Краіна
Даўжыня2 500 км
Найвышэйшая вяршыняАксай-Чын 
Найвышэйшы пункт7167 м 
Куньлунь (Кітай)
Куньлунь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цягнецца з захаду на ўсход ад Паміра да Сіна-Тыбецкіх гор на 2700 км, шырыня ад 150 км на захадзе да 600 км на ўсходзе. Найбольшая вышыня 7723 м (гара Улугмузтаг).

Адносныя перавышэнні паўночных схілаў над Тарымскай (Кашгарскай) раўнінай і пустыняй Алашань 4500—5000 м, паўднёвых схілаў над Тыбецкім нагор’ем — 1000—1500 м. Асноўныя хрыбты: Кашгарскі, Рускі, Алтынтаг, Аркатаг (Пржавальскага; гара Чонг-Карлыктаг — Шапка Манамаха, 7720 м), Баян-Хара-Ула. Да Куньлуня часта адносяць і Наньшань. Характэрны шырокія слабарасчлянёныя водападзелы, стромкія паўночныя і пакатыя паўднёвыя схілы; шматлікія восыпы.

Куньлунь належыць да палеазойскіх складкавых утварэнняў, амалоджаны алыіійскім арагенезам. Складзены пераважна з гранітаў, метамарфічных і інш. парод. Ва Усходнім Куньлуні праяўленні навейшага вулканізму (каля вытоку ракі Керыя і хрыбта Аркатаг). Радовішчы россыпнага золата; рудапраяўленні жалеза, волава, вальфраму; вядомы: вугаль, нефрыт, горны хрусталь, алмазы.

Ледавікі невялікія, агульнай плошча 11,6 тыс. км². Асноўныя вузлы зледзянення размешчаны на вышыні каля 7000 м.

Клімат сухі, умераны, рэзка кантынентальны. У высокай зоне тэмпературы студзеня да −35 °C, ліпеня каля 10 °C. Ападкаў ад 50 мм на захадзе да 500 мм за год на ўсходзе.

Рэкі кароткія, малаводныя, на Усходнім Куньлуні возера Кукунор.

Горныя пустыні і стэпы, на паўночных схілах невялікія ўчасткі лясоў і лугоў. Фаўна: горны баран, горны казёл, кулан, воўк, лісы, зрэдку дзікі як, мядзведзь, снежны барс; шмат грызуноў: суркі, палёўкі, пішчухі.

Качавая жывёлагадоўля. Да вышыні 3600 м — аазіснае земляробства (ячмень, пшаніца).

Зноскі

Гл. таксама правіць