Курасле́п, або Анемона[3] (Anemone) — род кветкавых раслін, які ўключае ў сябе каля 120 відаў у сямействе казяльцовыя (Ranunculaceae).

Кураслеп
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anemone L., Sp. Pl. 1: 538 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18425
NCBI  22868
EOL  37273
GRIN  g:664
IPNI  33056-1

Батанічнае апісанне правіць

 
1. Кураслеп дуброўны (Anemone nemorosa)
2. Anemone ranunculoides.
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны, зрэдку — паўкусты. Вышыня 20—50[4] см. Прыкаранёвае лісце на чаранках, часам адсутнічае. Кветкі буйныя, адзіночныя або ў парасонападобных суквеццях.

Цвіценне адбываецца ранняй вясной[4].

Арэал правіць

Сустракаюцца ў пазатрапічнай зоне Паўночнага паўшар’я, у тым ліку Арктыцы. На тэрыторыі Беларусі ў дзікай прыродзе 3 віды — кураслеп лясны (Anemone sylvestris)[5], прастрэл шыракалісты (Anemone patens) і сон лугавы (Anemone pratensis).

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 14. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 137. — 563 с. (руск.)
  5. База Растения Беларуси

Літаратура правіць

  • Кураслеп // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 43. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Ветреница, анемона // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 137. — 563 с. (руск.)

Спасылкі правіць