Курт Хорст Шлосар

Курт Хорст Шлосар (в.-луж.: Kurt Horst Šlosar, ням.: Horst Schlossar; 23 верасня 1903, Дрэздэн, Германія10 сакавіка 1964, Дрэздэн, Германская Дэмакратычная Рэспубліка) — сербалужыцкі мастак і графік.

Курт Хорст Шлосар
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні сербск.: Kurt Horst Šlosar
ням.: Kurt Horst Schlossar
Дата нараджэння 23 верасня 1903(1903-09-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 сакавіка 1964(1964-03-10) (60 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, графік
Жанр New Objectivity[d]
Вучоба
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 23 верасня 1903 года ў Дрэздэне ў сям'і чэшскага мастака Густава Шлосара (1871-1961) і лужычанкі Ліны Швабіц (1877-1951) з вёскі Дзельна-Кісліца каля горада Бенадзіцы. З 1910 года па 1918 год навучаўся ў сербалужыцкай народнай школе ў Дрэздэне. Пасля школы працаваў вучнем мастака на фарфоравай фабрыцы. У 1923 годзе атрымаў нямецкае грамадзянства. Працаваў мастаком на фарфоры на фабрыцы ў ваколіцах Будапешта. З 1927 па 1937 год навучаўся ў Дрэздэне ў Акадэміі выяўленчых мастацтваў пад кіраўніцтвам мастака-экспрэсіяніста Ота Дзікса. Нягледзячы на прыналежнасць да нацыянальнай славянскай меншасці, выстаўляў свае карціны на выставах падчас нацысцкага рэжыму да 1943 года, калі быў прызваны ў армію. Большасць даваенных работ Курта Шлосара згарэлі ў час бамбардзіроўкі Дрэздэна ў лютым 1945 года. Пасля вайны знаходзіўся да 30 мая 1945 года ў лагеры для ваеннапалонных у амерыканскай зоне акупацыі ў Аўстрыі. Пасля вяртання ў Лужыцу працягнуў пісаць карціны. У 1946 годзе заснаваў у Радвары Сербалужыцкую школу мастацтваў. З 1949 года быў старшынёй заснаванага ў 1948 годзе Таварыства сербалужыцкіх мастакоў. Атрымаўшы ад гэтага таварыства стыпендыю, напісаў некалькі карцін, прысвечаных вёсцы Слепа. У апошнія гады свайго жыцця пісаў карціны, прысвечаныя індустрыялізацыі ГДР і Народнай арміі ГДР.

Узнагароды правіць

Літаратура правіць

  • Alfred Krawc. Šlosar, Horst // Nowy biografiski słownik k stawiznam a kulturje Serbow. — Budyšin: Ludowe nakładnistwo Domowina, 1984. — 546 p.
  • Jonathan Osmond. Horst Schlossar. Dix-Meisterschüler, sorbischer Volksmaler, sozialistischer Realist und NVA-Künstler // Lětopis. — 2013. — Февраль. — С. 3-24.

M. Nowak-Njechorński. Nekrolog // Rozhlad. — 1964. — Апрель. — С. 126 - 127.

Спасылкі правіць