Курчатаў (Курская вобласць)
Курчатаў[1] (руск.: Курчатов) — горад (з 1983 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Курчатаўскага раёна Курскай вобласці. Насельніцтва 46,5 тыс. чалавек (2006). Заснаваны ў 1968 годзе ў сувязі з будаўніцтвам Курскай АЭС. Названы імем рускага фізіка І. В. Курчатава.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны ля ракі Сейм, на беразе Курчатаўскага вадасховішча, за 47 км ад Курска.
Курская АЭС, завод «Атаммаш», вытворчасць будматэрыялаў.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — карта Курскай вобласці
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Курчатаў (Курская вобласць)