Кшыштаф Краўзэ

польскі кінарэжысёр і сцэнарыст

Кшыштаф Краўзэ (польск.: Krzysztof Krauze; 22 красавіка 1953, Варшава24 снежня 2014, Варшава) — польскі кінарэжысёр, сцэнарыст, аператар, акцёр. Двухразовы лаўрэат «Залатых львоў» на нацыянальным Фестывалі польскага мастацкага кіно ў Гдыні за фільмы «Доўг[pl]» (1999) і «Плошча Збавіцеля[pl]» (2006).

Кшыштаф Краўзэ
польск.: Krzysztof Krauze
Дата нараджэння 2 красавіка 1953(1953-04-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 снежня 2014(2014-12-24)[3][2][…] (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Ewa Sałacka[d] і Joanna Kos-Krauze[d]
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, аператар-пастаноўшчык
Узнагароды
IMDb ID 0470377
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Кшыштаф Краўзэ нарадзіўся ў 1953 годзе. Яго маці — актрыса Крысціна Каркоўска. Скончыў аператарскі факультэт кінашколы ў Лодзі[en] ў 1976 годзе. У 1978—1983 гадах супрацоўнічаў са студыяй кароткаметражных фільмаў «Se-ma-for[en]», пазней — з кінастудыяй імя Караля Іржыкоўскага[en]. У пачатку 1980-х гадоў выехаў з краіны — спачатку ў Аўстрыю, пазней у Францыю, але досыць хутка вярнуўся на радзіму. У 1988 годзе зняў свой першы поўнаметражны фільм «Нью-Ёрк, чатыры раніцы», вытрыманы ў жанры чэшскай камедыі. Крытыкі палічылі фільм правальным, але журы кінафестывалю ў Гдыні прысудзіла Краўзэ прыз за найлепшы дэбют[4].

  Шмат хто глядзеў «Нью-Ёрк, чатыры раніцы», я атрымаў за яго ўзнагароду ў Гдыні. Але для мяне фільм быў катастрофай. Людзі, чыім меркаваннем я даражу, засталіся вельмі стрыманымі. <…> я веру, што ўсё ў жыцці адбываецца не выпадкова. Я пачаў разумець, што фільм атрымаўся такім, якім я гэтага хацеў. У ім быў дотык ісціны — а гэта адзіны шлях[5].  

Магчымасці выпусціць наступную поўнаметражную карціну Краўзэ чакаў восем гадоў, здымаючы ў гэты час рэкламныя і дакументальныя фільмы. Поўнаметражная стужка «Вулічныя гульні» (1996) прынесла адразу некалькі нацыянальных кінаўзнагарод. У 1997 годзе па версіі польскага часопіса «Życie» Кшыштаф Краўзэ быў прызнаны «Чалавекам года». Верагодна, найбольшага творчага поспеху Краўзэ дамогся ў 1999 годзе, выпусціўшы трылер «Доўг».

У 2001 годзе Кшыштаф Краўзэ стаў сябрам Еўрапейскай кінаакадэміі, у 2007 годзе — сябрам Савета Асацыяцыі польскіх кінематаграфістаў. У 2008 годзе абраны старшынёй Польскага інстытута кінематаграфіі[5].

Выбраная фільмаграфія правіць

Крыніцы правіць

  1. http://www.akademiapolskiegofilmu.pl/pl/historia-polskiego-filmu/rezyserzy/krzysztof-krauze/59
  2. а б Krzysztof Krauze // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. а б http://culture.pl/en/artist/krzysztof-krauze
  4. Krzysztof Krauze. BIOGRAFIA TWÓRCY (польск.). Grupa Wirtualna Polska. Праверана 15 студзеня 2015.
  5. а б Nawój E.. Krzysztof Krauze, film director and scriptwriter, born in Warsaw in 1953. He passed away on 24th December 2014. (англ.). culture.pl. Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2014. Праверана 16 студзеня 2015.