Кіеўская школа эканомікі

Кіеўская школа эканомікі — украінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова фінансава-эканамічнага профілю, якая знаходзіцца ў Кіеве.

Кіеўская школа эканомікі
(КШЭ)
Київська школа економіки
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва Київська школа економіки
Міжнародная назва Kyiv School of Economics
Заснаваны 1996
Прэзідэнт Цімафей Сяргеевіч Мілаванаў
Рэктар Алеся Пятроўна Верчанка
Метро Лук’яніўска
Юрыдычны адрас вул. Дмытрыўская, 92-94,
01054 г. Кіеў, Украіна
Сайт kse.ua

Агульная характарыстыка правіць

Школа ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць на ўзроўні вышэйшай адукацыі па праграмах бакалаўрыята і магістратуры, вядзе падрыхтоўку дактароў філасофіі (PhD), ладзіць шматлікія курсы і праграмы па падвышэнню кваліфікацыі, а таксама праводзіць актыўную навукова-даследчую дзейнасць. Значная частка адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца на англійскай мове. Кіруе школай Цімафей Мілаванаў — міністр развіцця эканомікі, гандлю і сельскай гаспадаркі ва ўрадзе Аляксея Ганчарука (2019—2020).

Структура правіць

Акадэмічныя дэпартаменты правіць

  • Дэпартамент эканамічнай адукацыі
  • Дэпартамент бізнес-адукацыі, праграмы MBA
  • Дэпартамент публічнай палітыкі і адміністравання
  • Дэпартамент эканамічна-палітычных даследаванняў

Даследчыя цэнтры правіць

  • Цэнтр удасканалення закупак
  • Цэнтр удасканалення эканамічнай журналістыкі
  • Цэнтр аналітыкі знешняга гандлю Trade+
  • Цэнтр публічных фінансаў

Спасылкі правіць