Кіеўскі завод электратранспарту

Кіеўскі завод электратранспарту, КЗЭТ — завод у Кіеве, Украіна. За час свайго існавання завод выпускаў вялікую колькасць мадэляў тралейбусаў і праводзіў рамонт тралейбусаў, трамваяў і вагонаў метро, невялікія аб'ёмы вытворчасці працягваюцца і цяпер. Завод на 88% належыць ЗАТ Транссервіс-Інвест.

ААТ "Кіеўскі завод электратранспарту"
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1906
Размяшчэнне Сцяг Украіны г. Кіеў, Украіна
Ключавыя постаці Краўчанка Мікалай Іванавіч
Галіна Транспартнае машынабудаванне
Прадукцыя Электратранспарт, мадэрнізацыя трамваяў

Кароткая гісторыя прадпрыемства правіць

На працягу 1904-1906 гадоў адзін з трамвайных паркаў горада, а менавіта Васількоўскі, размешчаны на паўднёвай ўскраіне Кіева, быў ператвораны ў вагонарамонтныя майстэрні.

Майстэрні спачатку толькі выконвалі рамонт вагонаў, але з часам сталі таксама выпускаць вагоны. У 1920-30-я гады прадпрыемства называлася "Завод імя Домбаль" і працягвае выпуск двухвосевых маторных і прычапных вагонаў, хоць перад вайной была таксама выпушчана невялікая партыя 4-восных вагонаў.

Пасля вайны, асабліва ў 1950-я гады, ужо Кіеўскі завод электратранспарту захоўвае свой профіль — акрамя рамонтаў, працягвае выпуск не толькі трамваяў, але і тралейбусаў. У прыватнасці, да 1968 года выпускаліся трамваі такіх мадэляў як: КТВ-55 і КТП-55 (маторныя і прычапныя вагоны), КТВ-57 (двухбаковыя вагоны) і тралейбусы КТВ-1, К-2, К-2, К-3, К-4, К-5ЛА, К-6. Аднак ў 1968 згодна з абавязацельствам СССР перад краінамі сацлагеру на КЗЭТ згарнулі вытворчасць трамваяў і тралейбусаў.

У 1970-80-я гады КЗЭТ пераходзіць на вытворчасць грузавых тралейбусаў пад агульным індэксам КТГ (Кіеўскі Тралейбус Грузавы).

Толькі ў 1991-1993 гадах на заводзе зноў пачалі вырабляць тралейбусы - быў выраблены невялікія партыі тралейбусаў К-11 і К-11У ў сучлененым і адзіночным выкананні адпаведна. Акрамя таго, працягваўся рамонт трамваяў і тралейбусаў.

У 2005 годзе завод быў перанесены са старога месца на тэрыторыі Падольскага трамвайнага дэпо. Зараз завод (з 2004 года, серыйна — з 2008 года) на базе вагонаў Татра Т3SU вырабляе вагоны К3RN (па дакументах пазначаецца таксама як K3UA). Таксама ажыццяўляецца капітальна-аднаўленчы рамонт тых жа вагонаў Татра Т3SU.

Прадукцыя правіць