Кікладскія ідалы

Кікладскія ідалы — невялікія антрапаморфныя статуэткі з мармуру з выяўленай геаметрызацыяй формаў, характэрныя для кікладскай цывілізацыі  (руск.). Фігуркі, якія пераважна датуюцца III—II тысячагоддзем да н.э., з’яўляюцца самымі яркімі помнікамі кікладскага мастацтва.

Апісанне правіць

Памер статуэтак вагаецца ад некалькіх цаляў да двух — двух з паловай футаў у вышыню. Часцей за ўсё старажытныя майстры малявалі аголеную жаночую фігуру са скрыжаванымі на грудзях рукамі і шчыльна сціснутымі канечнасцямі ног[1]. Ідалы створаны ў старажытных, амаль неалітычных формах, якія зведзеныя да чыстай абстракцыі, але захоўваюць магічную сілу фетыша[2]. Гэта мастацтва тлумачыла чалавечае цела ў геаметрычных формах, надаючы яму велізарную грубую моц, што заключана ў межы лінейнага абрыса[2]. У ідалаў былі расфарбаваныя вочы, вусны і іншыя дэталі[2].

Прызначэнне правіць

Даследчыкі мяркуюць, што кікладскія ідалы, хутчэй за ўсё, выкарыстоўваліся з рэлігійнымі мэтамі. Паколькі большая частка статуэтак паказвае цяжарных жанчын, то можна выказаць думку пра прысвечанасць гэтай скульптуры багіні ўрадлівасці.

Уплыў на сучасную культуру правіць

Гэтыя кіпенна белыя, выдатна адпаліраваныя фігуркі дэманструюць гледачам такі ўпэўнены почырк і цэласны гарманічны характар, што аказалі моцны ўплыў на творчасць сучасных майстроў. Многія мастакі цяперашняга часу, напрыклад, Бранкузі, Джэйкаб Эпстайн  (руск.) і Мадыльяні, чэрпалі сваё натхненне ў простых і першародных абрысах кікладскіх фігурак[1].

Зноскі

  1. а б Кикладская скульптура Архівавана 4 мая 2017. (руск.)
  2. а б в Бекетт В.; Пер. с англ. В. Нетесовой. История живописи. — М.: Астрель: АСТ, 2007. — С. 14. — 400 с.: ил. с.