Кімберлі Гарсія (ісп.: Kimberly García; нар. 19 кастрычніка 1993, Гуанкаё) — перуанская лёгкаатлетка, двухразовая чэмпіёнка свету 2022 года, прызёр чэмпіянату свету 2023 года, Панамерыканскіх гульняў 2019 года. Удзельніца летніх Алімпійскіх гульняў 2016 і 2020 гадоў.

Лёгкая атлетыка
Кімберлі Гарсія
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя 20 kilometres race walk[d] і 35 kilometres race walk[d]
Нарадзілася 19 кастрычніка 1993(1993-10-19)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства
Рост 164 см[3]
Вага 51 кг[3]
IAAF 14293276
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася 19 кастрычніка 1993 года ва Гуанкаё. Яе сям’я заўсёды была звязана са спартыўнай хадзьбой, пачала трэніравацца ва ўзросце пяці гадоў, ідучы па шляху сваёй стрыечнай сястры.

У 2016 годзе на летніх Алімпійскіх гульнях у Бразіліі, на дыстанцыі 20 кіламетраў перуанка заняла выніковае 14-е месца з рэзультатам 1:32:09. Пасля Гульняў яна разглядала магчымасць сыходу з прафесійнай лёгкай атлетыкі з-за адсутнасці фундатараў.

У 2017 годзе яна заняла сёмае месца ў хадзьбе на 20 км на чэмпіянаце свету ў Лондане.

У 2019 годзе заваяваў сярэбраны медаль на Панамерыканскіх гульнях, якія праходзілі ў Ліме. У снежні таго ж года была названа спартсменкай года Перуанскай федэрацыяй лёгкай атлетыкі.

На Алімпійскіх гульнях 2020 у Токіа на дыстанцыі 20 км яна не змагла фінішаваць.

У ЗША на чэмпіянаце свету 2022 года, у Юджыне, Кімберлі і на дыстанцыі 20 кіламетраў, і на дыстанцыі 35 кіламетраў змагла атрымаць упэўненыя перамогі, стаўшы падчас аднаго чэмпіянату двухразовай чэмпіёнкай свету.

У 2023 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які адбыўся ў Будапешце, перуанская спартсменка, у спартыўнай хадзьбе на 35 кіламетраў з вынікам 2:40:52 стала сярэбранай медалісткай чэмпіянату свету.

Зноскі