Кімі-Маціас Райканен (фінск.: Kimi-Matias Räikkönen, [ˈkimi ˈmɑtiɑs ˈræikːønen]; 17 кастрычніка 1979, Эспаа) — фінскі аўтагоншчык, пілот Формулы-1. Чэмпіён свету 2007 года і двойчы віцэ-чэмпіён свету (у 2003 і 2005 гадах).

Кімі Райканен  

Кімі Райканен
(фатаграфія 2013 года)
Грамадзянства Сцяг Фінляндыі Фінляндыя
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1979(1979-10-17) (44 гады)
Месца нараджэння
Выступленні ў «Формуле-1»
Сезоны 19 (20012009, 20122021)
Каманды Sauber, McLaren, Ferrari, Lotus, Alfa Romeo Racing
Гран-пры 344
Чэмпіён свету 1 (2007)
Дэбют 2001
Апошні Гран-пры Абу-Дабі 2020
Перамогі Поўлы
21 (Малайзія 2003) 18 (Еўропа 2003)
Подыумы Ачкі БК
103 1865 46
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У сезонах 2007—2009 выступаў за каманду Ферары. З 2009 года актыўна ўдзельнічае ў ралійных гонках: на ралі Фінляндыі дэбютаваў у чэмпіянаце свету па ралі (WRC). У снежні 2009 года прыняў рашэнне пакінуць як мінімум на год Формулу-1 і правесці наступны год у WRC, падпісаўшы 28 сакавіка 2010 кантракт з камандай Citroën Junior Team.

Напачатку 2011 года Кімі Райканен стварыў уласную каманду ў WRC пад назвай ICE 1 Racing, за якую працягнуў свае далейшыя выступы ў ралі на аўтамабілях Citroen, а яго штурманам застаўся Кай Ліндстрам. Напачатку лютага 2011 года Кімі таксама абвясціў пра стварэнне ўласнай каманды ў чэмпіянаце свету па мотакросе з аналагічнай як і ў ралі назвай ICE 1 Racing.

29 лістапада 2011 года каманда Lotus паведаміла пра падпісанне двухгадовага кантракта з Кімі Райканенам на сезоны 2012 і 2013 гадоў.

У 20142018 гадах выступаў за Ферары. Сезоны 20192021 правёў за Alfa Romeo Racing. 1 верасня 2021 года абвясціў пра завяршэнне кар'еры ў Формуле-1[1].

Зноскі

  1. Kimi Raikkonen to retire from F1 at end of 2021 season (англ.). motorsport.com (1 верасня 2021). Праверана 7 верасня 2021.

Спасылкі правіць