Кім Ён Нам
Кім Ён Нам (кар.: 김영남, 4 лютага 1928, Пхеньян) — паўночнакарэйскі дзяржаўны дзеяч, Старшыня прэзідыўма Вярхоўнага народнага сходу КНДР з 1998 года. З’яўляецца намінальным кіраўніком дзяржавы і лічыцца «чалавекам нумар два» у дзяржаўнай іерархіі Паўночнай Карэі.
Кім Ён Нам | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
кар.: 김영남 | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ho Dam[d] | ||||||
Пераемнік | Paek Nam-sun[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 лютага 1928 (96 гадоў) |
||||||
Бацька | Kim Thaek-se[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, пасол | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Член Працоўнай партыі Карэі з 1946 года. У 1944—1945 гадах — настаўнік сельскай школы. У 1946—1952 гадах — студэнт гістарычнага факультэта Томскага ўніверсітэта, затым універсітэта ў Растове-на-Дану. У 1957—1959 гадах — аспірант Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС. У 1963—1967 гадах — першы намеснік міністра замежных спраў КНДР. З 1970 — член ЦК ТПК, з 1974 кіраўнік партыйнага сакратарыята, з кастрычніка 1980 член Палітбюро ТПК.
Са снежня 1983 г. па верасень 1998 г. — намеснік прэм’ера Адміністрацыйнага савета КНДР, міністр замежных спраў КНДР. З 5 верасня 1998 года займае пост Старшыні Прэзідыўма Вярхоўнага народнага сходу КНДР, з’яўляючыся паводле Канстытуцыі вышэйшай службовай асобай дзяржавы. На выбарах у Вярхоўны народны сход 12-га склікання, якія адбыліся 8 сакавіка 2009 года, перавыбраны дэпутатам ВНС.