Кім Хандо (кор. 김홍도), больш вядомы пад псеўданімамі Тан Вон, Тан Гу, Са Нын, Камін, Каса Сахо, Кадза (1760—1820) — карэйскі мастак і майстар каліграфіі.

Кім Хандо
кар.: 김홍도
Фатаграфія
Дата нараджэння 1745[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1806[1]
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасць правіць

Кім Хандо вырас у горадзе Ансан на поўдні Карэі, вучыўся каліграфічнаму мастацтву ў вядомага майстра свайго часу Кан Се Хвана. Паступіў на афіцыйную каралеўскую службу, стаў членам акадэміі мастацтваў Дохвасе і затым — прыдворным каралеўскім мастаком. У 1771 годзе ён стварае партрэт караля Карэі Чонджу. У 1788 ён з'язджае ў цэнтр карэйскай культуры, горад Андон. Пазней жыве ў гарах Кымгансан, дзе шмат малюе. Тан Вон быў першым карэйскім мастаком, які пісаў на сваіх карцінах ў мностве бытавыя сцэнкі з паўсядзённага жыцця сучаснага яму карэйскага грамадства, па манеры выканання, блізкай да шэдэўраў графікі галандскіх майстроў XVII—XVIII стагоддзяў.

Нараўне з Хёвонам і Авонам, Тан Вунь складае групу карэйскіх мастакоў «Тры Вона». Разам з Авонам і майстрам XV стагоддзя Ан Гю Анонам, Тан Вон ўваходзіць у тройку найбольш значных жывапісцаў і графікаў Карэі. У горадзе Ансан яго імем названы адзін з раёнаў, у Анвоне таксама штогод праводзіцца фестываль мастацтваў «Danwon Art Festival».

Галерэя правіць

Зноскі

  1. а б Kim Hong-do // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Hong-Do Kim // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура правіць

  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.262

Спасылкі правіць