Кінафестываль у Таронта

Міжнародны кінафестываль у Таронта (англ.: Toronto International Film Festival; TIFF) — штогадовы кінафестываль, які праходзіць у верасні ў Таронта (Канада).

Кінафестываль у Таронта
Выява лагатыпа
«TIFF Bell Lightbox» за дзень да афіцыйнага адкрыцця, здымак зроблены з рэстарана «Dhaba» насупраць.
«TIFF Bell Lightbox» за дзень да афіцыйнага адкрыцця, здымак зроблены з рэстарана «Dhaba» насупраць.
Месца
tiff.net (англ.)

Фестываль з’явіўся ў 1976 годзе і насіў назву Фестываль фестываляў, бо на ім дэманстраваліся найлепшыя карціны з іншых кінафестываляў. У час першага Фестывалю фестываляў гледачам былі прадстаўлены 127 фільмаў з 30 краін. У 1994 годзе падзея была перайменавана ў Міжнародны кінафестываль у Таронта. З часам фестываль пашыраўся, і ў 2009 годзе ў праграму ўвайшлі 336 карцін з 64 краін свету.

Фестываль звычайна пачынаецца на тыдні пасля Дня Працы (англ.: Labour Day; свята, якое адзначаецца ў першы панядзелак верасня ў ЗША і Канадзе) і доўжыцца дзесяць дзён. З 2010 года асноўная праграма фестывалю праходзіць у ўльтрасучасным комплексе TIFF Bell Lightbox на поўдні Таронта. Будынак узведзены адмыслова для правядзення фестывалю.

Нароўні з кінафестывалем Сандэнс фестываль у Таронта лічыцца найбуйнейшым кінааглядам Паўночнай Амерыкі. Удзел карціны ў кінафестывалі значна павялічвае яе шанcы трапіць у паўночнаамерыканскі пракат. Кінафэст у Таронта часта выкарыстоўваецца як пляцоўка для выхаду ў свет фільмаў, чые стваральнікі спадзяюцца атрымаць прэмію Оскар. Удзел у міжнародным кінафоруме ў Таронта шмат у чым вызначае пракатны лёс большасці артхаўсных і незалежных фільмаў.

Конкурснай праграмы на Кінафестывалі ў Таронта няма: адзіны пераможца вызначаецца па выніках галасавання гледачоў, ім можа стаць удзельнік любой з фестывальных праграм.

Крыніцы правіць

  1. Cinema Treasures Праверана 30 мая 2021.
  2. L'Encyclopédie canadienne, The Canadian Encyclopedia Праверана 30 мая 2021.

Спасылкі правіць

  • tiff.net (англ.) — афіцыйны сайт