Кіпарыс (міфалогія)

(Пасля перасылкі з Кіпарыс, міфалогія)

Кіпары́с (грэч. Κυπάρισσος) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі [1] сын Тэлефа [2], з Карфеі на востраве Кеас, прыгожы юнак, каханы Апалона (паводле іншых — Пана ці Зефіра [3]), пераўтвораны ім у дрэва, якое носіць яго імя, бо ён моцна гараваў па ненаўмысна забітаму ім любімаму аленю [4], якога яму даў сам Апалон.

Ганімед і Кіпарыс

Паводле іншых апавяданняў, каханы Сільвана, у яго была ручная лань, якую забіў Сільван, а Кіпарыс памёр ад гора [5]. Называецца таксама асірыйскім юнаком [6].

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.651, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.402
  2. Примечания Ф. А. Петровского в кн. Лукан. Фарсалия. М., 1993. С.321
  3. Нон. Дзеянні Дыяніса XI 362
  4. Авідзій. Метамарфозы X 106—140
  5. Першы Ватыканскі міфаграф I 1, 6
  6. Філастрат. Жыццё Апалонія Тыянскага I 16