Кіпрскае каралеўства

Кіпрскае каралеўства — дзяржава крыжакоў, створаная на Кіпры падчас Трэцяга крыжовага паходу. Праіснавала да 1489 года.

Гістарычная дзяржава
Кіпрскае каралеўства
Βασίλειο της Κύπρου
Герб Кіпрскага каралеўства Сцяг
Герб Кіпрскага каралеўства Сцяг
< 
 >
1192 (1184) — 1489

Сталіца Нікасія
Мова(ы) Французская; грэчаская
Афіцыйная мова лацінская мова
Рэлігія Каталіцтва, Праваслаўе
Форма кіравання манархія
Дынастыя Лузіньяны
Кіраўнікі дзяржавы
Імператар Кіпра
 • 1184—1191 Ісак Камнін
Кароль Кіпра
 • 1192—1194 Гі дэ Лузіньян
 • 14741489 Кацярына Карнара
Гісторыя
 • 1192 Заснаванне
 • 1489 Анексаванне Венецыяй
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У 1184 годзе на Кіпры, які да гэтага моманту ўваходзіў у склад Візантыйскай імперыі, захапіў уладу стрыечны брат імператара Андроніка Камніна — Ісак.

У 1191 годзе Кіпр быў заваяваны Рычардам I Ільвінае Сэрца, каралём Англіі. Рычард прадаў востраў свайму сваяку, былому каралю Іерусалімскаму Гі дэ Лузіньяну.

Дынастыя Лузіньянаў перапынілася ў 1267 годзе, калі згасла мужчынская лінія Лузіньянаў. Прастол перайшоў да прынца з антыяхійскага княжацкага дому Гуга III, сына сястры Генрыха I Ізабелы і Баэмунда VI Антыяхійскага.

Аквітана-Нармана-Лузіньянская дынастыя кіравала да 1489 года. У 1473 годзе пасля смерці караля Жака II у яго нарадзіўся сын Жак III, але і ён праз год памёр. З гэтага часу Кіпр патрапіў пад уладу Венецыянскай рэспублікі. Намінальна каралевай лічылася ўдава Жака II Кацярына Карнара, якая паходзіла са знатнага венецыянскага роду. Яна завяшчала Кіпр Венецыі, якая ў 1489 годзе афіцыйна ўключыла востраў у склад сваіх уладанняў.

Спіс каралёў Кіпра правіць

Гл. таксама правіць