Кіркор (герб)

шляхецкі герб

Кіркор — прыватны шляхецкі герб, якім карыстаўся род Кіркораў. Як сцвярджае В. Каяловіч, ужо родапачынальнік Павел Кіркор у XVI ст. меў пячатку з дадзеным гербам. Акрамя Кіркораў, ім карыстаўся яшчэ адзін род Кісарэўскіх. Кісарэўскія, паводле С. Урускага, з’яўляюцца адгалінаваннем роду Кіркораў, і сваё прозвішча атрымалі ад родавага маёнтка Кісарэва на Полаччыне[1].

Герб «Кіркор»

Апісанне правіць

У чырвоным полі гербавая фігура ў выглядзе харугвы з трыма канцамі, падобнай да герба «Радван», якая трымаецца на П-падобнай апоры. Клейнод: над прылбіцай з каронай тры страусавых пёраў[1].

Зноскі