Кірыл Карлюк (нар. 1984) — беларускі гісторык. Магістр гісторыі.

Кірыл Карлюк
Дата нараджэння 1984
Род дзейнасці гісторык
Альма-матар

Скончыў у 2007 годзе Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка, у 2009 годзе магістратуру Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні па праграме Універсітэта Сёдэрторна «Параўнаўчая гісторыя краін Паўночна-ўсходняй Еўропы».[1] Займаецца гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага XVII—XVIII ст. Сфера навуковых зацікаўленняў: візуальныя даследаванні, культура і палітычная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. Куратар двух міжнародных выстаў у музеі Мірскага замку: «Наваградскі край вачыма Канута Русецкага» (2013) і «Ultima ratio regum. Беларусь у Паўночных войнах сярэдзіны XVII — пачатку XVIII ст.» (2017). Аўтар больш за 20 публікацый, у т.л. трох кніг.

Пераклаў з польскай мовы лісты Багуслава Радзівіла да Ганны Марыі Радзівіл[2].

Зноскі

Спасылкі правіць